viasna on patreon

Маладэчанцы – супраць мегасвінарнікаў

2014 2014-12-01T08:36:24+0300 2014-12-01T08:36:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sinica.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Сініца

Таццяна Сініца

29 лістапада ў Маладэчне мясцовыя праваабаронцы зладзілі сустрэчу праціўнікаў пабудовы двух мегасвінарнікаў на тэрыторыі раёна з юрыстам таварыства “Зялёная сетка” Таццянай Сініца. Яна распавяла прысутным аб этапах грамадскага абмеркавання дакумента пад назвай “Ацэнка уздзеяння на навакольнае асяроддзе” аб’ектаў прамысловасці і сельскай гаспадаркі, якія маюць будавацца. Такое абмеркаванне цяпер праходзіць у Маладзечанскім раёне і ўжо выклікала немалы грамадскі рэзананс.

Жыхары вёсак і горада збіраюць подпісы супраць гэтага будаўніцтва, таму што занепакоеныя негатыўным уплывам на навакольнае асяроддзе і здароўе людзей двух свінакомплексаў на 100 000 галоў кожны.

У панядзелак, 1 снежня, па заяве мясцовых жыхароў, у малой зале Маладзечанскага райвыканкама пройдзе сход грамадзян, якія заслухаюць праектыроўшчыкаў і выкажуць свае меркаванні і прапановы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства