viasna on patreon

Вітаем новы Дом правоў чалавека ў Чарнігаве!

2014 2014-11-26T16:50:55+0300 2015-01-30T12:59:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hrh-ch-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адкрыццё Дома правоў чалавека ў Чарнігаве

Адкрыццё Дома правоў чалавека ў Чарнігаве

У Чарнігаве адбылося адкрыццё Дома правоў чалавека, які будзе выконваць ролю каардынацыйнага цэнтра для праваабаронцаў з розных рэгіёнаў Украіны. Сярод яго заснавальнікаў - грамадскія арганізацыі Ужгарада, Крыма, Луганска, Чарнігава.

Старшыня Адукацыйнага Дому правоў чалавека ў Чарнігаве – Сяргей Бураў, кіраўнік грамадскага аб’яднання MART (Чарнігаў) і сябра праўлення Украінскага Хельсінкскага саюза па правах чалавека.

Па сутнасці, гэта рэсурсны цэнтр, які будзе прадастаўляць паслугі па навучанні, правядзенні грамадскіх кампаній і нават часовага пражывання спецыялістаў у галіне правоў чалавека і грамадскіх актывістаў з усёй Украіны. Менавіта адукацыйны фармат функцыянавання Дома ўкраінскія праваабаронцы запазычылі ў беларускіх калегаў: у 2006 годзе беларускія няўрадавыя арганізацыі стварылі Дом правоў чалавека ў Вільні, паколькі ўнутры краіны рэалізацыя такога праекта немагчымая.  

Чарнігаўскі Дом правоў чалавека не адзіны ва Украіне. У 2013 годзе з ініцыятывы Украінскага Хельсінкскага саюза па правах чалавека, пры ўдзеле 10 уплывовых праваабарончых арганізацый, быў заснаваны Дом правоў чалавека ў Кіеве.  

Першы Дом правоў чалавека адкрыўся ў 1989 годзе ў Нарвегіі, а ў 1994 годзе з'явілася цэлая міжнародная Сетка Дамоў правоў чалавека, у якую сёння ўваходзяць арганізацыі 15 краінаў.

Адкрыццё Дома правоў чалавека ў Чарнігаве
Адкрыццё Дома правоў чалавека ў Чарнігаве
Таццяна Рэвяка на адкрыцці дома правоў чалавека ў Чарнігаве
Адкрыццё Дома правоў чалавека ў Чарнігаве

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства