viasna on patreon

Дзяржава працягвае здзекі з маці пакараных смерцю (ФОТА)

2014 2014-11-24T12:06:56+0300 2014-11-24T12:14:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/roba_grunova-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Турэмная роба расстралянага Аляксандра Грунова

Турэмная роба расстралянага Аляксандра Грунова

Вольга Грунова, маці гамяльчаніна Аляксандра Грунова, расстралянага 22 кастрычніка 2014 года за забойства сваёй знаёмай Наталлі Емяльянчыкавай, 4 лістапада атрымала яго турэмную робу. У дадзеным выпадку менавіта пасля атрымання пасылкі маці зразумела, што смяротны прысуд прыведзены ў выкананне.

На турэмнай робе смяротніка напісаны белай фарбай літары "ИМН" - выключная мера пакарання. У Беларусі робы атрымлівае сям'я расстралянага пасля выканання прысуду. Прыходзіць турэмная роба поштай у пасылках "Да запатрабавання".

Праваабаронцы разглядаюць пасылкі з турэмнай робай як працяг бесчалавечнага абыходжання з сям'ёй расстралянага. «Пры гэтым запісы, дзённікі і некаторыя іншыя асабістыя рэчы сваякам не вяртаюць», - кажа Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі». - Пад катэгорыю «асабістых рэчаў» роба смяротнікаў не падпадае, гэта рэч, якую выдае дзяржава».

Нагадаем, што целы расстраляных у Беларусі сваякам для пахавання не выдаюцца, пра месцы пахавання цела не паведамляецца.

Турэмная роба расстралянага Аляксандра Грунова
Турэмная роба расстралянага Аляксандра Грунова
Турэмная роба расстралянага Аляксандра Грунова

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства