viasna on patreon

Прызначана дата касацыі па справе Юрыя Рубцова

2014 2014-11-18T11:49:27+0300 2014-11-18T11:50:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rubcou-juryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў

Юрый Рубцоў

Разгляд касацыйнай скаргі апазіцыйнага актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова, асуджанага да паўтары гадоў "хіміі", адбудзецца ў Мінскім гарадскім судзе 21 лістапада. Пачатак – а 10-й гадзіне.

6 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў актывіста вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 391 Крымінальнага кодэкса “Абраза суддзі або народнага засядацеля”, і пакараў двума з паловай гадамі абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Адзін год з гэтага тэрміну скасоўваецца па амністыі, таму для адбыцця пакарання актывісту застаецца паўтары гады.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” ў выніку назірання за ходам судовага працэсу заявіў, што з накіраваннем Юрыя Рубцова ва ўстанову адкрытага тыпу ў Беларусі з’явіцца новы палітвязень.

“Спадара Рубцова затрымалі на дазволеным уладамі мітынгу толькі за надпіс на майцы “Лукашэнка, сыходзь!”, у суд яго даставілі аголеным па пояс – у выглядзе, які абражае чалавечую годнасць, але суддзю, канешне, не цікавіла, чаму чалавек у такім выглядзе. Хоць суддзя стаіць на абароне правоў і інтарэсаў грамадзянаў. І зараз атрымліваецца сітуацыя, што тыя асобы, якія сведчылі, што ён лаяўся матам, сведчаць, што ён суддзю абражаў. Таму мы заяўляем, што, калі пасля касацыі прысуд у тым жа выглядзе ўступіць у законную сілу і спадар Рубцоў будзе адбываць паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, мы будзем прызнаваць яго палітвязнем. Таму што ўвязненне спадара Рубцова будзе непасрэдна звязанае з мірным ажыццяўленнем ім сваіх правоў на свободу мірнага сходу і свабоду выказвання. Сказаць “Лукашэнка, сыходзь!” мае права кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь. І ніхто не мае права за гэта затрымліваць грамадзянаў”, - нагадаў пазіцыю праваабаронцаў намеснік старшыні арганізацыі Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, следства супраць Рубцова распачалося 5 жніўня, калі яго дапыталі ў Савецкім аддзеле Следчага камітэта г. Мінска ў якасці падазраванага.  У аснове абвінавачвання – заява суддзі Савецкага раёна Кірылы Палулеха, які сцвярджае, што падчас разгляду адміністратыўнай справы Юрыя Рубцова 28 красавіка актывіст нібыта абразіў суддзю зневажальнымі словамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства