Алеся Меха хочуць прыцягнуць да адказнасці як “удзельніка паўстання ў Свіслачы”
https://spring96.org/be/news/74167
2014
2014-11-17T18:36:05+0300
2014-11-17T18:36:05+0300
2014-11-17T18:36:05+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/meh_ales.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Менавіта так Алесю Меху сказаў па тэлефоне ўчастковы Кобрынскага РАУС лейтэнант міліцыі Анатоль Тарасюк, які запрасіў актывіста 17 лістапада ў РАУС.
Было б смешна, каб не так сумна, кажа Алесь Мех . Ён добра зразумеў сэнс гэтай бязглуздзіцы. Яго хочуць прыцягнуць да адказнасці за ўдзел у шанаванні ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага. Ужо 6 гадоў запар Алесь Мех разам з аднадумцамі ездзіць у Свіслач, каб адзначыць угодкі паўстання Каліноўскага 29 кастрычніка.
Наконт паходу ў міліцыю актывіст не супраць, але пасля атрымання позвы.