viasna on patreon

Каардынатара аргкамітэту БХД па Берасці выклікаюць у пракуратуру

2014 2014-11-12T14:06:04+0300 2014-11-12T14:06:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg

Каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і кампаніі "Народны кантроль” па Берасці Аляксандра Храпко выклікаюць у пракуратуру Берасцейскай вобласці для вынясення афіцыйнага папярэджання "пра недапушчальнасць паўторнага здзяйснення правапарушэнняў”.

Парушэнне заключаецца ў нібыта дзеянні ад імя незарэгістраванай партыі, паведаміў Аляксандр Храпко. У пракуратуру ён мусіць з’явіцца 13 лістапада а 10:00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства