viasna on patreon

Экспертная камісія запрацавала: забраная ў Паўла Севасцьяна літаратура правяраецца на экстрэмізм (дакумент)

2014 2014-11-12T09:33:17+0300 2014-11-12T11:18:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/na_miazhy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слонімскі грамадскі актывіст Павел Севасцьян імкнецца вярнуць забраныя на памежным пераходзе “Бераставіца” асабістыя кніжкі і газеты. Яшчэ 27 ліпеня бягучага годзе пры мытным даглядзе ў аўтамабілі, які належыць Севасцьяну, была выяўлена і забраная літаратура – часопісы, газеты, кнігі, у тым ліку польска-беларускі слоўнік, выдадзены ў дзяржаўным выдавецтве Рэспублікі Беларусь. Грамадскі актывіст пэўны час чакаў, а пасля накіраваў хадайніцтва на імя начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні з просьбай вярнуць забраныя рэчы.

Нядаўна Павел Севасцьян атрымаў афіцыйны адказ. У ім паведамляецца, што “прымаючы да ўвагі палажэнні Пагаднення,а таксама Мытны кодекс Мытнага

саюзу літаратура была забраная для праверкі экспертызы з мэтай выяўлення ў ей прыкмет экстрэмізму”. Паводле адказу экспертызу мае права праводзіць адмысловая камісія, створаная ў межах Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.08.2014г.№810, куды і была пасля перададзена літаратура. Звяртае ўвагу выраз у афіцыйным лісце мытні – “літаратура была отобрана в качестве образцов для проведения экспертизы”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства