viasna on patreon

Семінар “Правы студэнтаў простай мовай”

2014 2014-11-11T08:54:10+0300 2014-11-11T08:54:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravy_studentau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вы жадаеце ведаць, што такое правы чалавека і правы студэнтаў і чаму гэта важна; разабрацца, хто такі сапраўдны студэнт?Прыходзьце 15 лістапада на семінар "Правы чалавека на пальцах" і "Правы студэнтаў простай мовай" у Мінску! Дэдлайн падачы заявак – 13 лістапада.

У праграме семінара: тэорыя і філасофія правоў чалавека, правы студэнтаў, дыскусіі пра сапраўднага студэнта, яго/яе якасці, ролю і месца ва ўніверсітэце, а таксама дзеянні і механізмы абароны правоў студэнтаў.

Заяўкі (клікай на спасылку) прымаюцца да 13-га лістапада (чацьвер) уключна! Спяшайцеся - колькасць месцаў абмежавана!

Пра што семінар?

У першай частцы семінары мы пагутарым пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека і Правы студэнтаў, а таксама якім чынам можна іх абараняць.

Другая частка семінара цалкам прысвечана Правам студэнтаў, механізмам іх абароны і дыскусіі пра сапраўднага студэнта.

Акрамя гэтага мы паразважаем аб студэнцкай супольнасці і ўніверсітэце: якімі яны павінны быць і што мы можам зрабіць для гэтага. Паспрабуем разабрацца, якія асноўныя праблемы ёсць у студэнтаў і як іх можна вырашыць.

Вядучыя семінара - маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца студэнты беларускіх вну і моладзь.

Дзе і калі адбудзецца?

Семінар пройдзе ў Мінску 15 лістапада 2014 (субота) з 14.00 да 18.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут (клікай на спасылку). Дэдлайн падачы заявак 13 лістапада 2014 уключна.

Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.

Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд для іншагародніх удзельнікаў.

Дадатковыя магчымасці для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне правам чалавека і правам студэнтаў, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Даведка

Семінар «Правы студэнтаў простай мовай» ладзяцца прафсаюзнай групай «Студэнцкая Рада» і камандай адукацыйнай праграмы «Правы чалавека «на пальцах» у межах “Тыдня студэнта”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства