Прэс-канферэнцыя Алены Танкачовай у офісе "Вясны"
6 лістапада старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі «Lawtrend» Алена Танкачова дасць прэс-канферэнцыю з нагоды прынятага ў дачыненні да яе рашэння аб высылцы з Беларусі.
Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў офісе Праваабарончага цэнтра "Вясна" па адрасе: г.Мінск, вул. Мяржынскага, 8-26. Пачатак а 12-й гадзіне.
Нагадаем, рашэнне аб высылцы з Рэспублікі Беларусь праваабаронцы Алены Танкачовай аддзел па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага РУУС Мінска прыняў 5 лістапада. Яна цягам месяца павінна пакінуць Беларусь. Гэтае абмежаванне будзе дзейнічаць тэрмінам у тры гады, без права вяртання, затым магчымы перагляд рашэння. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі звязваюць гэтыя дзеянні ўладаў з прафесійнай праваабарончай дзейнасцю Алены Танкачовай.