viasna on patreon

Праваабаронцу Алену Танкачову высылаюць з Беларусі на тры гады

2014 2014-11-05T16:56:54+0300 2014-11-05T17:11:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tankachova-euraradyjo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алена Танкачова ў студыі Еўрарадыё

Праваабаронца Алена Танкачова ў студыі Еўрарадыё

Аддзел па па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага РУУС Менска 5 лістапада разгледзеў пытанне аб высылцы з Рэспублікі Беларусі старшыні праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алены Танкачовай, якой быў ануляваны від на жыхарства ў Беларусі.

Праваабаронца на працягу месяца павінна пакінуць Беларусь. Гэтае абмежаванне будзе дзейнічаць тэрмінам у тры гады, без права вяртання, затым магчымы перагляд рашэння.

Рашэнне было агучанае пасля 16 гадзін. У першай палове дня ў Аддзел па па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага РУУС былі перададзеныя 7 тысяч хадайніцтваў аб прыпыненні працэдуры высылкі Алены Танкачавай.

30 кастрычніка 2014 г. стала вядома, што Упраўленне ўнутраных спраў пры адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска прыняла рашэнне аб ануляванні віда на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь і аб разглядзе пытання аб высылцы з краіны вядомай праваабаронцы, кіраўніка Цэнтра прававой трансфармацыі «Lawtrend»Алены Танкачовай.

Працэдура пазбаўлення віду на жыхарства ў дачыненні грамадзянкі Расійскай Федэрацыі Алены Танкачовай, якая пражывае ў Беларусі з 1985 года,была распачатая ў верасні бягучага года. Падставай да пачатку працэдуры паслужылі чатыры выпадкі відэафіксацыі ДАІ нязначнага перавышэння дапушчальнай хуткасці руху аўтамабілем, зарэгістраваным на імя Алены Танкачовай.

Арганізацыя Цэнтр прававой трансфармацыі «Lawtrend», якую ўзначальвае Алена Танкачова, з'яўляецца адной з вядучых праваабарончых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь і на працягу многіх гадоў вядзе легітымную праваабарончую дзейнасць у інтарэсах беларускага грамадства. Сама Алена з'яўляецца прыкладам высокага прафесіяналізму ў галіне юрыспрудэнцыі, многія гады актыўна працуе ў праваабарончай сферы як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства