viasna on patreon

Выйшла з друку новая кніга Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы”

2014 2014-11-04T15:57:51+0300 2014-11-04T16:24:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/halodnae_krylo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вокладка новай кнігі Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы”.

Вокладка новай кнігі Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы”.

Новую кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі.

Галоўная яе тэма - успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюцца дакументы таго часу, звязаныя з грамадскай дзейнасцю Алеся Бяляцкага.

“Халоднае крыло Радзімы” - своесаблівы працяг кнігі “Асвечаныя беларушчынай”, выданне. Некаторыя з эсэ раней публікаваліся ў перыядычным друку.

Назву новай кнігі Алесь Бяляцкі тлумачыць наступным чынам: “Назва шматзначная. Чаму крыло “халоднае” - зразумела. І Радзіма тут выглядае птушкай - зязюляй? чайкай? І зязюляй, бо не глядзіць сваіх дзяцей, і чайкай, бо ў іх, калі яны ляцяць, крылы срэбныя з-падысподу, калі глядзець на яе, і адліваюць на сонцы холадам. І такое крыло пакуль не грэе сваіх птушанятаў, пад якімі можна разумець усіх, хто ходзіць і жыве пад яе крылом”.

“Халоднае крыло Радзімы”- пятая кніга Алеся Бяляцкага, раней былі выдадзеныя: “Літаратура і нацыя” (1991), «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера» (2006), “Асвечаныя беларушчынай” (2013), “Іртутнае срэбра жыцьця”  (2014).

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства