viasna on patreon

Пагроза высылкі з краіны праваабаронцы Алены Танкачовай - палітычная расправа ў духу савецкіх часоў

2014 2014-11-04T14:13:13+0300 2014-11-04T14:51:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fidh-omct-viasna-belhelcom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) у рамках Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў

Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Беларускі Хельсінкскі камітэт"

Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў"


Мінск-Парыж-Жэнева
3 лістапада 2014

 

Заява

30 кастрычніка 2014 г. стала вядома, што Упраўленне ўнутраных спраў пры адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска прыняла рашэнне аб ануляванні віда на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь і аб разглядзе пытання аб высылцы з краіны вядомай праваабаронцы, кіраўніка Цэнтра прававой трансфармацыі «Lawtrend» Алены Танкачовай.

Працэдура пазбаўлення віду на жыхарства ў дачыненні грамадзянкі Расійскай Федэрацыі Алены Танкачовай, якая пражывае ў Беларусі з 1985 года,была распачатая ў верасні бягучага года. Падставай да пачатку працэдуры паслужылі чатыры выпадкі відэафіксацыі ДАІ нязначнага перавышэння дапушчальнай хуткасці руху аўтамабілем, зарэгістраваным на імя Алены Танкачовай.

Арганізацыя Цэнтр прававой трансфармацыі «Lawtrend», якую ўзначальвае Алена Танкачова, з'яўляецца адной з вядучых праваабарончых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь і на працягу многіх гадоў вядзе легітымную праваабарончую дзейнасць у інтарэсах беларускага грамадства. Сама Алена з'яўляецца прыкладам высокага прафесіяналізму ў галіне юрыспрудэнцыі, многія гады актыўна працуе ў праваабарончай сферы як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні.

Мы, прадстаўнікі беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, расцэньваем дзеянні ўладаў Рэспублікі Беларусь па пазбаўленні віду на жыхарства і далейшай высылцы з краіны адной з вядучых праваабаронцаў краіны Алены Танкачовай як палітычна матываваныя, скіраваныя на недобраахвотнае спыненне яе легітымнай праваабарончай дзейнасці альбо стварэнне істотных перашкодаў у ажыццяўленні такой дзейнасці.

Падстава, абраная ўладамі Беларусі для пазбаўлення Алены Танкачовай віду на жыхарства ў краіне, яшчэ раз падкрэслівае сапраўдную матывацыю ўлады і носіць дыскрымінацыйны характар, паколькі не выкарыстоўваецца ў дачыненні да іншых замежных грамадзянаў пры такіх жа альбо падобных абставінах.

У сувязі з гэтым мы заклікаем улады Беларусі:

- Адмяніць прынятыя ў дачыненні да Алены Танкачовай рашэнні дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусі аб пазбаўленні яе віду на жыхарства і магчымай высылцы з краіны;

  - Адмовіцца ад практыкі стварэння перашкодаў праваабарончай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзейнічаць у адпаведнасці з Дэкларацыяй ААН «Аб праве і абавязку асобных асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства