viasna on patreon

Беларусь: Улады анулявалі від на жыхарства праваабаронцы Алене Танкачовай, ёй пагражае высылка

2014 2014-11-03T17:29:10+0300 2014-11-03T17:31:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/front_line.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява Front Line Defenders

30 кастрычніка 2014 г., праваабаронца Алена Танкачова, кіраўніца Цэнтра прававой трансфармацыі, атрымала паведамленне ад Першамайскага раённага ўпраўлення ўнутраных справаў Менску аб тым, што яе від на жыхарства ў Беларусі быў прызнаны несапраўдным ўладамі, нягледзячы на тое, што яна стала пражывае ў краіне цягам апошніх трыццаці гадоў. Паводле паведамлення, улады пачалі працэс яе высылкі з Беларусі. 

Алена Танкачова – вядомая беларуская праваабаронца, якая займалася абаронай і заахвочваннем правоў чалавека ў краіне з 1996 года. Яе арганізацыя, Цэнтр прававой трансфармацыі - група юрыдычных экспертаў і актывістаў, якія працуюць у галіне абароны правоў чалавека і асветы і займаюцца прававой аналітыкай. 

23 верасня 2014 года ўлады паведамілі Алене Танкачовай аб пачатку працэса ануляцыі віду віду на жыхарства. Паводле паведамлення, нядаўна праваабаронца парушыла правілы дарожнага руху, перавысіўшы хуткасць пры кіраванні аўтамабілем, што было зафіксавана на камеры кантролю хуткасці ДАІ. Хаця сп-ня Алена Танкачова ўжо заплаціла штраф за парушэнне правілаў дарожнага руху, гэтае дробнае правапарушэнне было выкарыстанае ў якасці афіцыйнай падставы каб распачаць працэс ануляцыі ейнага віду на жыхарства ў Беларусі. 

2 кастрычніка 2014 года праваабаронца дала падрабязныя тлумачэнні ў РУУС у Менску аб тым, што яна пражывае ў Беларусі з 15 гадоў, калі сюды пераехала яе сям'я. Алена Танкачова не мае рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Расійскай Федэрацыі, дзе яна мае афіцыйнае грамадзянства, аяе дачка з'яўляецца грамадзянкай Беларусі. Раней Алена Танкачова ўстрымвалася ад прыняцца беларускага грамадзянства па асабістых прычынах. Яебягучы від на жыхарства дзейсны да 2017 года.

Паколькі было выдадзенае такое паведамленне, цяпер праваабаронцы патрэбна атрымаць часовую рэгістрацыю ў Беларусі. Праваабаронца была афіцыйна запрошаная ў Першамайскае РУУС, дзе 5 лістапада 2014 года адбудзецца сустрэча дзеля «разгляду пытання» аб ейнай прымусовай высылцы.

Front Line Defenders лічыць, што ануляванне віда на жыхарства Алене Танкачовай з'яўляецца непрапарцыйным пакараннем за нядаўняе парушэнне правілаў дарожнага руху і наўпрост звязанае з ейнай праваабарончай дзейнасцю. 

Front Line Defenders заклікае ўлады Беларусі: 

1. Не ануляваць від на жыхарства Алены Танкачовай і неадкладна спыніць працэдуру яе высылкі, лічачы, што абодва рашэнні былі прынятыя выключна з-за яе ролі ў якасці праваабаронцы; 
2. Гарантаваць пры любых абставінах усім праваабаронцам Беларусі магчымасць ажыццяўляць сваю законную праваабарончую дзейнасць бяз боязі пераследу і свабодна ад любых абмежаванняў.

31 кастрычніка 2014 года

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства