viasna on patreon

Супрацоўніка ДАІ пакаралі за нецэнзурную лаянку і пагрозы

2014 2014-10-28T16:27:42+0300 2014-10-28T16:27:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daishnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цікава, што суд адбыўся не паводле заявы пакрыўджанага: міліцыянты склалі пратакол на свайго калегу на падставе запісу з відэарэгістратара, выкладзенага з інтэрнэце. На запісу відаць, як чалавек у грамадзянскай машыне, але ў форме супрацоўніка ДАІ, спыняе аўто і абражае кіроўцу.

 

Інцыдэнт адбыўся ў Полацку тыдзень таму. На выкладзеным у інтэрнэт відэазапісе відаць грамадзянскі Volkswagen, якім кіруе спадар у форме супрацоўніка ДАІ. Ён загадвае спыніцца спадарожнай машыне Mercedes і звяртаецца да кіроўцы ў нецэнзурнай форме.

 

Пасля з'яўлення відэазапісу ў інтэрнэце кіроўцу і пасажыру Mercedes патэлефанавалі з міліцыі, апыталі і выклікалі на суд 17 кастрычніка – у якасці сведкі і пацярпелага. Інспектара ДАІ пакаралі паводле двух артыкулаў адміністрацыйнага кодэксу – за хуліганства (нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы) і за пагрозы. Правапарушальніка не толькі аштрафавалі за гэткія дзеянні, але і звольнілі з ДАІ.

 

Спадар Міхаіл, сябар кіроўцы аўто Mercedes, выкладаючы відэазапіс у інтэрнэт, зусім не спадзяваўся, што супрацоўніка ДАІ пакараюць. Таму сябры не звярталіся ні ў суд, ні да кіраўніцтва раённай ДАІ са скаргамі – не было даверу ў тое, што суд пакарае міліцыянта.

Але відэаролік набраў больш за 50 тысяч праглядаў, быў рэтрансляваны ў полацкіх і наваполацкіх групах сацыяльных сетак, і карыстальнікі інтэрнэту пераважна выказваліся за тое, што супрацоўніка ДАІ варта пакараць. Цяпер у абмеркаваннях пішуць пра тое, што замоўчаць гэты выпадак было ўжо немагчыма – занадта шырока ён стаў вядомы. Таксама ўдзельнікі абмекаванняў пішуць пра тое, што бараніць свае правы і дамагацца выканання заканадаўства –варта, у тым ліку і такімі метадамі, як сталася гэтым разам: наданнем публічнасці кожнаму падобнаму здарэнню.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства