viasna on patreon

Кніга Вацлава Гавэла «Жыццё ў праўдзе» прыйшла ў Беларусь

2014 2014-10-27T10:07:51+0300 2014-10-27T10:08:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gavel_galereia_2014_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэзентацыя кнігі Вацлва Гавэла ў Менску.

Прэзентацыя кнігі Вацлва Гавэла ў Менску.

Кнігу былога прэзыдэнта Чэхіі і дэсідэнта Вацлава Гавэла «Жыццё ў праўдзе» на беларускай мове прэзентавалі ў Менску 24 кастрычніка.

У сталічнай галерэі “Ў” сабраліся літаратары, дзеячы культуры, палітыкі, прадстаўнікі амбасады Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі, якія спрыялі выхаду ў свет гэтага выдання.

Беларускі варыянт кнігі выйшаў ў серыі "Чэшская калекцыя" ў выдавецтве “Логвінаў”.

Тут змешчаныя сем праграмных эсэ грамадзкая дзеяча і палітыка, апошняга прэзідэнта Чэхаславакіі і першага прэзідэнта Чэшскай рэспублікі Вацлава Гавэла. Эсэ ахопліваюць як перыяд, калі драматург з’яўляўся дэсідэнтам, так і час ягонага прэзідэнцтва. Таксама публікуецца "Дэкларацыя Хартыі-77", да стварэння якой аўтар меў непасрэднае дачыненне, паколькі з’яўляўся адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Хартыя 77».
Пераклад кнігі на беларускую мову ажыццявілі Сяргей і Юлія Сматрычэнкі, прадмову напісаў Лявон Баршчэўскі. 

Амбасадар Чэхіі ў Беларусі Мілан Экерт назваў Гавэла чалавекам, які быў вельмі блізкі і неабыякавы да Беларусі. Для яго Беларусь не была абстрактнай краінай, паколькі ён шмат ведаў пра краіну, дапамагаў у стварэнні Свабоднага тэатру, дапамагаў Васілю Быкаву, асабіста ліставаўся са старшынёй Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім і палітыкам, кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Андрэем Саннікавым.

Акрамя таго, гэтая кніга цікавая тым, што яна вельмі актуальная і для сучаснай Беларусі. Выдаўцы кнігі, рэдактары, перакладчыкі, якія бралі слова падчас імпрэзы, падкрэслівалі ў кожным слове: кніга Гаўла — ілюстрацыя сённяшняга дня Беларусі.

Грамадскі дзяяч і пісьменнік Уладзімер Някляеў, у сваім выступе падкрэсліў, што яго моцна ўразіла пазіцыя Вацлава Гаўла, які ўвесь час казаў пра палітыку. Някляеў прызнаўся, што эсэ Гаўла «Сумленне і палітыка» зрабіла асабіста на яго вялікае ўражанне.

На завяршэнне імпрэзы адбылося мастацкае чытанне адной з п’ес Вацлава Гавэла “Пратэст”.

 

 

Амбасадар Чэхіі ў Беларусі Мілан Экерт
Перакладчык кнігі Гавэла Сяргей Сматрычэнка.
Прэзентацыя кнігі Вацлва Гавэла ў Менску: выступае Уладзімір Някляеў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства