viasna on patreon

Алена Дубаносава выйграла справу ў Лунінецкім судзе

2014 2014-10-25T15:13:07+0300 2014-10-26T19:13:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dubanosava-alena-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 кастрычніка Алена Дубаносава, жонка актывіста кампаніі “Гавары праўду”, звольненага з працы на “Граніце” за адмову выйсці з незалежнага прафсаюза Леаніда Дубаносава,выйграла справу ў Луніненцкім судзе супраць мясцовага прадпрымальніка Аляксея Кацубы, у краме якога працавала прадаўцом. Пасля выбараў у мясцовыя саветы, у якіх прымаў удзел Леанід Дубносаў, раптоўна працадаўца Алены абвінаваціў яе ў растраце грошай і ўзводзе ў зман пакупнікоў. Кацуба не выплаціў апошнія заробкі і зрабіў прапанову Дубаносавай працаваць бясплатна, пакуль не адпрацуе растрату, якая, чым далей, тым больш павялічвалася ў памерах. Алена, не лічачы сябе вінаватай, звярнулася ў суд, каб спагнаць неатрыманы заробак. Кацуба ў сваю чаргу прыгразіў яе згнаіць у турме і падаў заяву ў міліцыю.

На Алену Дубаносаву была заведзена крымінальная справа па падазрэнні ў падмане пакупнікоў. Жанчыне прыйшлося перажыць шмат: вобыскі ў сябе і сваіх бацькоў, калі нават не паведамлялі супрацоўнікі міліцыі, што шукаюць. Затым пасля судовага паседжання па свайму іску на вуліцы каля суда яе схапілі пад рукі двое ў цывільным, упіхнулі ў цывільны аўтамабіль і павезлі. Як аказалася, у міліцыю, дзе змясцілі на трое сутак ў следчы ізалятар, нягледзячы на тое, што дома ў Алены засталіся двое малалетніх дзяцей. Пазней крымінальную справу закрылі.

Цяпер вось Кацуба павінен выплаціць заробак.

Цяжка было б выйграць справу, каб не дапамога праваабаронцаў, незалежнага прафсаюза і кампаніі “Гавары праўду”, кажа Леанід Дубаносаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства