Паўла Вінаградава вызвалілі раней тэрміну сканчэння арышту
23 кастрычніка каля 10-й раніцы ля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна ў Менску сабраліся блізкія і сябры актывіста “Zмены” Паўла Вінаградава, каб сустрэць яго пасля адбыцця 15 сутак арышту.
Аднак ані жонка і бацька, ані сябры і грамадзянскія актывісты не змаглі сустрэць . Да іх выйшаў самы галоўны ахоўнік Акрэсціна, начальнік ЦІП Ігар Сакалоўскі і сказаў, што Паўла тут няма, яго вывезьлі а 8-й раніцы, але куды не сказалі. Нават раней тэрміну на 2 гадзіны вызвалілі, каб толькі Павел не oбачыў праяваў салідарнасці.
Пазней стала вядома, што адвезлі яго Маскоўскі РУУС, дарэчы як гэта нарадалася і раней. Пакуль Павел на тэлефанаванні не адказвае.
Павел Вінаградаў у 2008 годзе быў асуджаны як фігурант так званай “справы 14-ці” за мітынг прадпрымальнікаў, у 2011-м - як фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 14 верасня 2011 года актывіста вызвалілі на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні.
Пасля вызвалення з калоніі Павел Вінаградаў не зменшыў сваю грамадзянскую актыўнасць. Каб трымаць яго на кароткім ланцугу, 10 красавіка 2012 года суд Маскоўскага раёна Мінска вынес рашэнне пра прэвентыўны нагляд за Паўлам Вінаградавым тэрмінам на два гады.
ПЦ “Вясна” зафіксаваў 16 выпадкаў затрымання Паўла Вінаградава пасля вызвалення з калоніі. 15 з іх скончыліся адміністратыўнымі арыштамі тэрмінамі ад 5 да 25 сутак, што сумарна складае 165 сутак – фактычна 5 з паловай месяцаў. З іх на бягучы год, уключна з цяперашнім арыштам, выпала 65 сутак зняволення.
Нагадаем, што Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікаў калегаў, сяброў і аднадумцаў далучыцца да кампаніі за свабоду грамадзянскага актывіста Паўла Вінаградава.