За "Свабоду палітвязьням" – 15 сутак арышту
Актывіста і распаўсюджвальніка незалежнай прэсы са Смалявічаў Андрэя Кашэўскага затрымалі яшчэ 9 кастрычніка – ён праходзіў каля ЦУМа ў Менску ў майцы "Свабоду палітвязьням", ззаду якой змяшчаюцца іх прозвішчы.
Пасля складання трох пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях (арт.17.1 ("дробнае хуліганства", арт.23.34 ("несанкцыянаванае масавае мерапремства") і 23.4 ("непадпарадкаваньне")) яго пакінулі да суду ў пастарунку.
10 кастрычніка ў судзе Савецкага раёна Менска суддзя Эдуард Якубоўскі Эдуард ваынес рашэнне аб арышце актывіста на 15 сутак. У знак пратэсту супраць несправядлівага судовага рашэння Андрэй Кашэўскі праводзіць акцыю маўчання.
Гэта трэцяя адміністратыўная справа супраць Кашэўскага ў гэтым годзе. Апроч гэтага Андрэя двойчы змяшчалі ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінкі.