viasna on patreon

Беспрэцэндэнтная расправа над Паўлам Вінаградавым: 15 сутак арышту, нагляд працягнуты на 1 год

2014 2014-10-09T13:39:46+0300 2014-10-13T16:45:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pavel-vinagradau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

Адміністратыўная справа Паўла Вінаградава, актывіста моладзевага крыла «Zмена» разглядаецца сёння ў судзе Маскоўскага раёна Менска. Суддзя – Вольга Лістраценка.

Паўла Вінаградава вінавацяць у дробным хуліганстве, нібыта 8 кастрычніка, калі ён прыйшоў у РУУС адзначацца, дык лаяўся і брыдкасловіў у прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі. Апроч таго, супрацоўнікі міліцыі мэтанакіравана пішуць у пратаколах, што Вінаградаў прыходзіць да іх у нецьвярозым стане.

Супрацоўнікі міліцыі правялі медычны агляд на наяўнасць алкаголю ў 10-00 - прыбор паказаў 0,0, Гэта нідзе не зафіксавалі і адвялі яго ў кабінет. Пасля абеду паказалі паперу, дзе напісана, што агляд быў ў 13-00 і ў яго 1,0 праміле алкаголю. Гэта выглядае на тое, што паступіў загад “аформіць” актывіста ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛТП).

Акрамя таго, сёння ў гэтым жа судзе, але ў асобным, грамадзянскім працэсе мусіць вырашацца пытанне аб падаўжэнні прэвентыўнага нагляду над Паўлам Вінаградавым яшчэ на адзін год.

3 кастрычніка Павал Вінаградаў быў аштрафаваны на 8 базавых велічынь нібыта за знаходжаньне ў нецьвярозым выглядзе ў грамадзкім месцы. Павал сьцьвярджае, што ў міліцыі яму пагражалі лёсам зьніклага журналіста Зьмітра Завадзкага. 8 кастрычніка яму настойліва прапаноўвалі з’ехаць з Менску ў Беразіно, інакш ізноў пасадзяцт на суткі.

Літаральна перад гэтым, 10 верасня да яго ў кватэру прыйшлонекалькі супрацоўнікаў міліцыі, паведаміўшы, што ім трэба праверыць жыллёвыя ўмовы актывіста, а яму прапанавалі збірацца, каб паехаць разам з імі ў РУУС. Аднак затым міліцыянтам нехта патэлефанаваў, пасля чаго Вінаградава пакінулі ў спакоі. Як бачна – ненадоўга.

Зусім нядаўна, у жніўні, Паўла Вінаградава безпадстаўна пакаралі адміністратыўным арыштам на 10 сутак.

Праваабаронцы з трывогаю назіраюць за пераследам Паўла Вінаградава і расцэньваюць яго як беспрэцэндэнтную расправу над актывістам, якая не мае нічога агульнага з законнасцю і правасуддзем.

***

Паўла Вінаградава пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту «за хуліганства», аштрафавалі «за п’янства» і тая ж судзьдзя вырашае, ці працягнуць яму прэвэнтыўны нагляд.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства