viasna on patreon

Гродзенскія журналісты звяртаюцца да Генеральнага пракурора Беларусі

2014 2014-10-09T10:24:03+0300 2014-10-09T10:24:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

   Гродзенскія незалежныя журналісты напісалі адкрыты зварот да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Канюка. У ім сябры “Беларускай асацыяцыі журналістаў”звяртаюць увагу на сістэмны пераслед журналістаў-фрылансераў з боку міліцыі і суда.

   У тэксце звароту сказана: “Мы заяўляем пра неправамернасць пераследу рэпарцёраў, чые імёны і матэрыялы з’яўляюцца ў замежных СМІ. Ціск на такіх журналістаў мае адкрыты характар запалохвання і шантажу і супярэчыць нормам нацыянальнага заканадаўства і міжнародным абавязкам Беларусі ў галіне забеспячэння свабоды распаўсюду інфармацыі”.

   Два дзесяткі журналістаў патрабуюць, каб адміністрацыйны пераслед журналістаў за прафесійную дзейнасць быў спынены, а ўпаўнаважаныя чыноўнікі вынеслі пратэсты на судовыя рашэнні, што былі абвешчаныя ў дачыненні журналістаў Аляксандра Дзянісава (пастанова Ленінскага раённага суда г. Гродна ад 04.04.2014), Аляксандра Залеўскага (пастанова Карэліцкага раённага суда ад 27.05.2014), Андрэя Мялешкі (пастанова Кастрычніцкага раённага суда г. Гродна ад 16.06.2014 і пастанова Гродзенскага раённага суду ад 07.10.2014) паводле ч.2 арт.22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

   Аналагічны зварот журналісты накіравалі таксама пракурору Гродзенскай вобласці.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства