viasna on patreon

Пра гуманізм і гуманнасць міліцыі

2014 2014-10-06T15:56:44+0300 2014-10-06T15:56:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anastasia-lojka.jpg
Праваабаронца Наста Лойка

Праваабаронца Наста Лойка

Праваабаронца Наста Лойка апублікавала у сваім фэйсбуку ліст да Міністэрства ўнутраных спраў, дзе звяртае увагу на неправамоцнасць ужывання празмернай жорсткасці пры затрыманні альбо нейтралізацыі злачынцаў і правапарушальнікаў.

Частыя выпадкі забойства правапарушальнікаў супрацоўнікамі міліцыі ўказваюць на недастатковую кампетэнтнасць сілавых структур, паколькі, на думку праваабаронцы, вельмі важна выконваць патрабаванні прапарцыйнасці і неабходнасці пры ўжыванні зброі.

Наста Лойка ў сваім лісце звяртае ўвагу на артыкул 2 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паводле якога, “чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы”, на міжнародныя абавязальніцтвы Беларусі, прынцыпы гуманізму, якія адлюстраваныя ў артыкулах 4 і 26 “Закона аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь”.

Праваабаронца адзначае, што паводле Закона “супрацоўнік органаў унутраных спраў абавязаны імкнуцца прычыніць найменшую шкоду жыццю, здароўю, гонару і годнасці і маёмасці грамадзян”.

Нягледзячы на тое, што чалавек здзяйсняе злачынства, ён, тым не менш, застаецца грамадзянінам і носьбітам чалавечай годнасці.

Наста Лойка просіць міліцыю, у выпадку, калі яна, крый Божа, стане закладніцай, не ўжываць зброю на паражэнне ў дачыненні да злачынцаў і у кожным разе даваць публічныя тлумачэнні грамадству радыкальных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі.

Нагадаем, 1 кастрычніка ў Мінску ў гандлёвым цэнтры “Шчасце” стрэлам у галаву быў нейтралізаваны злачынца, які хацеў абрабаваць абменнік, а праз дзень у Воршы міліцыянты застрэлілі п’янага дэбашыра.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства