На Паўла Вінаградава склалі пратакол за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы
Паўла Вінаградава адпусцілі з РУУСа Маскоўскага раёна. На яго складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы. Ён аштрафаваны на 1 мільён 200 тысяч рублёў.
Як паведаміла ў Facebook жонка Паўла Святлана, 2 кастрычніка Вінаградаў пайшоў адзначацца ў міліцыю, паколькі знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам. Адтуль, які і ў мінулы раз, ён не вярнуўся.
Зусім нядаўна Вінаградаў затрымліваўся міліцыяй, 11 верасня, і беспадстаўна быў асуджаны на 15 сутак арышту. На волю ён выйшаў 26 верасня і заявіў, што плануе далей займацца грамадскай дзейнасцю, нягледзячы на пагрозы і рэпрэсіі ўладаў.
У жніўні Паўла Вінаградава таксама беспадстаўна пакаралі адміністратыўным арыштам на 10 сутак.
Агулам жа, з-за грамадска-палітычнай дзейнасці, на Паўла Вінаградава было заведзена каля 20-ці адміністратыўных спраў.