viasna on patreon

Супрацоўнік міліцыі непаўнагадовай: “Ты вінаватая, раз патрабуеш адваката”

2014 2014-10-01T12:06:22+0300 2014-10-01T12:06:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнік Маскоўскага РАУС Брэста Яўген Буры прымяніў у сваёй працы недапусцімыя дзеянні. Пра гэта паведаміла ў сваёй скарзе ў Генеральную пракуратуру маці 12-гадовай дзяўчынкі з Брэста А.І.

Першы раз ён прыходзіў дадому, дзе сказаў старэйшай сястры, што хоча пагутарыць з “падазраванай, на якую заведзена крымінальная справа”, адзін на адзін. Калі яна не прызнаецца ў крадзяжы мабільнага тэлефона ў непаўнагадовай знаёмай дзяўчынкі або ў тым, што яна яго знайшла, то ён яе “зганьбіць на ўсю школу”. Што і зрабіў. Ён прыйшоў у школу, калі дзяўчынка была на ўроку і, пагутарыўшы з настаўніцай, забраў яе ў асобны кабінет, дзе ў прысутнасці іншага педагога ўчыніў допыт. Настаўніца не абараніла вучаніцу ад незаконных дзеянняў міліцыянера. Праваахоўнік не дазволіў дзяўчынцы пазваніць сваім блізкім або адвакату, з якім яе маці заключыла дамову, і дзіця мела візітоўку. Міліцыянер проста заявіў, што яму “цяпер усё зразумела. Ты вінаватая, раз патрабуеш адваката”. Дома дзяўчынцы стала дрэнна, яна страціла прытомнасць, прыйшлося выклікаць хуткую.

Маці дзяўчынкі ўпэўнена, што супрацоўнік міліцыі перавысіў свае паўнамоцтвы і ў сваёй скарзе патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу у адносінах да супрацоўніка міліцыі па ч. 3 арт 426 КК (перавышэнне ўлады). А таксама просіць паставіць на від начальніку Маскоўскага РАУС пра недапушчальнасць у будучым у дачыненні да непаўнагадовых падобных дзеянняў з боку супрацоўнікаў РАУС.

Праваабаронца Раман Кісляк лічыць такія дзеянні супрацоўнікам крымінальнага вышуку недапушчальнымі. Навідавоку парушэнне правоў непаўнагадовай і гарантый абароны . Патрэбна правесці грунтоўнае расследаванне, каб у будучым падобныя факты не паўтараліся, лічыць Раман Кісляк.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства