У Беларусі налічылі больш за 3 млн адміністрацыйных спраў за год
https://spring96.org/be/news/73320
2014
2014-09-24T14:48:04+0300
2014-09-24T14:48:04+0300
2014-09-24T14:48:04+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kodeks-admin.jpg
Гэта пераважна парушэньні правілаў дарожнага руху. Большая частка зь іх не даходзіць да судоў, то бок разьглядаецца органамі ўнутраных спраў. Гэта пераважна парушэньні правілаў дарожнага руху.
Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч. Паводле яго, у першым паўгодзьдзі 2014 году беларускія суды разьгледзелі 150 тысяч адміністрацыйных спраў (летась - больш за 410 тысяч).
Больш за 30 тысяч датычаць зьяўленьня грамадзян у нецвярозым стане ў грамадзкім месцы. Амаль 29 тысяч спраў - выпадкі дробнага хуліганства, 17,5 тысячы - наўмыснае нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджаньня, амаль 9 тысяч - дробныя крадзяжы.
У суды патрапіла 6,5 тысячы адміністрацыйных спраў па артыкуле „Абраза”.