viasna on patreon

Фотавыстава пра падзеі ва Украіне ў Беларускім доме правоў чалавека

2014 2014-09-23T16:51:09+0300 2014-09-23T17:02:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hardzi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Вільні, у Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава, пройдзе фотавыстава “Рэвалюцыя годнасці – у эпіцэнтры падзей”, дзе будуць прадстаўленыя здымкі кіеўскіх пратэстаў ад фотакарэспандэнта з Чарнігава Марыяны Хардзі.

Фотаздымкі тых падзеяў ускалыхнулі ўвесь свет і цяпер жыхары і госці Вільні змогуць пабачыць іх на выставе, адкрыццё якой адбудзецца а 15-й гадзіне 26 верасня.

40 фотаздымкаў Марыяны Хардзі адлюстроўваюць падзеі ва Украіне ад лістапада 2013 да лютага 2014, калі масавы мірны пратэст супраць непадпісання дакументаў аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрасаюзам перарос у крывавыя супрацьстаянні паміж пратэстоўцамі ды прадстаўнікамі сілавых структур у цэнтры Кіева і іншых гарадах Украіны.

“Я праўдзіва апісвала падзеі на Майдане, пасылаючы рэпартажы ў розныя газеты. Я лічыла, што гэта мой абавязак. Выстава  раскажа, чым жыў народ гэтыя дні”, - так гаворыць пра сваю працу падчас пратэстаў Марыяна Хардзі. Падчас адкрыцця выставы госці змогуць не толькі убачыць кадры кіеўскіх падзей, але і пазнаёміцца з іхаўтарам, паслухаць яе аповеды пра ўбачанае і задаць пытанні.

Марыяна Хардзі ў якасці фотакарэспандэнта супрацоўнічае з шэрагам украінскіх выданняў, з’яўляецца пераможцай і лаўрэатам фотаконкурсаў і пастаянным удзельнікам фотавыстаў. Падчас здымкаў пратэстаў у цэнтры Кіева ў студзені і лютым 2014 года фатограф атрымала раненні, была ўзнагароджана за працу ў гарачых кропках Еўрамайдана і ўжо арганізавала некалькі выстаў на гэтую тэму ва Украіне і Польшчы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства