У Гродна міліцыя затрымала моладзевую актывістку
https://spring96.org/be/news/73257
2014
2014-09-19T22:43:17+0300
2014-09-19T22:43:17+0300
2014-09-19T22:43:17+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni-000.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гродна 19 верасня міліцыя затрымала грамадскую актывістку Вольгу Крапоціну. Затрыманне адбылося ў цэнтры горада каля гандлёвага цэнтру “Баторыя”. У Вольгі Крапоцінай забралі 17 улётак з тэкстам “Вярніце Крым Украіне”, а яе саму павезлі ў аддзяленне міліцыі па вуліцы Гараднічанскай. Туды ж неўзабаве прыехалі журналісты. Праваабаронца Уладзімір Хільмановіч хацеў прайсці ў пастарунак разам з затрыманай, але яго туды не пусцілі. Вольгу Крапоціну чакалі дзве гадзіны, за гэты час міліцыянты склалі пратакол яе апытання. Адразу Крапоціну не выпусцілі, а павезлі па месцы жыхарства – там у інтэрнаце быў праведзены агляд памяшкання. Ніякай друкаванай прадукцыі выяўлена не было, але міліцыянты забралі ў пакоі ноўтбук, які не належаў Крапоцінай.