viasna on patreon

У Оршы адбылася прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага

2014 2014-09-16T22:27:59+0300 2014-09-17T08:58:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-ales-srebra-8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зборнік эсэ “Іртутнае срэбра жыцця” – гэта пераважна нарысы, напісаныя кіраўніком Праваабарончага цэнтру “Вясна” падчас зняволення. Аўтар і ўкладальніца кнігі Алена Лапцёнак расказалі аршанцам, як яна стваралася.

У лістах на волю з Бабруйскай турмы Алесь Бяляцкі згадвае дзейнасць беларускіх праваабароцаў пасля выбараў 2010 года, дзеліцца сваімі ўспамінамі і развагамі. Паводле аўтара, у кнізе гэтыя эсэ-успаміны сістэматызаваны ў храналагічным парадку, а не так, як яны ў лістах траплялі за межы турмы. Штосьці не прапускала цэнзура, і нарысы даводзілася рэдагаваць. А потым рэдагаванне адбывалася ўжо непасрэдна для друку – спачатку ў блогу Алеся Бяляцкага на сайце belaruspartisan.org, а потым ужо ў асобнай кнізе.

Напачатку меркавалася, што першая прэзентацыя кнігі пройдзе ў чэрвені. Але 22 чэрвеня, абсалютна нечакана для самога праваабаронцы, яго выпусцілі на свабоду. У той дзень многія актывісты Віцебшчыны з’ехаліся на святкаванне ўгодкаў Васіля Быкава ў вёску Бычкі Вушацкага раёну, і перш чым пачалося ўрачыстае мерапрыемства, туды даляцела вестка пра вызваленне Алеся Бяляцкага. Таму і верш Уладзіміра Някляева, прысвечаны праваабаронцу, быў прыняты прысутнымі асабліва горача.

Як гэта адбывалася, а таксама асобныя відэафрагменты з прэзентацыі кнігі Алеся Бяляцкага “Іртутнае срэбра жыцця”ў Оршы можна паглядзець на аршанскім інфармацыйным партале orsha.eu .

У Оршы адбылася прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства