viasna on patreon

У журналіста Алеся Буракова канфіскавалі чатыры кампутары

2014 2014-09-16T20:40:57+0300 2014-09-16T20:40:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/burakou-ales.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Буракоў

Алесь Буракоў

Сёння, 16 верасня, сем міліцыянтаў пад кіраўніцтваў маёра міліцыі Уладзіміра Пугачова ўварваліся ў кватэру незалежнага журналіста Алеся Буракова (старэйшага).

Міліцыянты схітравалі і падставілі пад дзверы нейкую жанчыну, якая прадставілася супрацоўніцай ЖЭК. Як толькі Алесь Буракоў адчыніў дзверы, яго ледзь не збілі з ног міліцыянты.

Яны правялі агляд кватэры. Усе свае дзеянні яны фіксавалі на відэакамеру. Сказалі, што Буракоў падазраецца ў парушэнні закона “Аб СМІ”, бо нібыта супрацоўнічае з нямецкім радыё “Deutsche Welle” і не мае на тое адпаведнай акрэдытацыі. У якасці доказаў міліцыянты спасылаліся на публікацыі, якія былі размешчаны на сайце радыё і былі падпісаныя Алесем Бураковым.

Пасля таго, як кватэра журналіста была агледжана міліцыянты паехалі рабіць агляд кватэры бацькоў Алеся, дзе таксама забралі кампутары. У выніку ў журналіста забралі два стацыянарных кампутары і два ноўтбукі на экспертызу. Абяцалі вярнуць кампутары праз 1-2 тыдні, як толькі праверка кампутараў будзе скончана.

Алесь Буракоў адзначае, што ў яго на руках толькі пратакол аб аглядзе месца адміністрацыйнага правапарушэння, які яму выдалі міліцыянты. Пратакола аб канфіскацыі кампутараў у яго на руках няма.

Для далейшых разбіральніцтваў незалежны журналіст выкліканы ў Ленінскі РАУС на 14-00 гадзін.

Трэба адзначыць, што нядаўна Буракову ўжо выносілі афіцыйнае папярэджанне за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі. Тады гаворка ішла пра тэлеканал «Белсат».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства