viasna on patreon

Арыштаваны падазраваныя ў нападзе на Малалу Юсуфзай

2014 2014-09-12T18:03:08+0300 2014-09-12T18:03:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malala_pakistan_reuters.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пакістанская школьніца Малала Юсуфзай была намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру

Пакістанская школьніца Малала Юсуфзай была намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру

Пакістанская армія заяўляе пра арышт дзесяці падазраваных у нападзе на школьніцу і праваабаронцу Малалу Юсуфзай у кастрычніку 2012 года, паведамляе Расійская служба BBC.

Па словах прадстаўніка арміі Асіма Саліма Бажвы, напад быў здзейснены па загадзе кіраўніка пакістанскіх талібаў мулы Фазлулы.

Малала Юсуфзай на працягу пяці гадоў вяла блог для «Бі-Бі-Сі», у якім распавядала пра жыццё свайго роднага рэгіёну Сват, які з 2007 па 2009 год знаходзіўся пад уладай талібаў. У дзённіку дзяўчынка апісвала ўчыненыя баевікамі злачынствы, у прыватнасці, парушэнне правоў жанчын.

У кастрычніку 2012 года ўзброеныя талібы здзейснілі замах на 15-гадовую праваабаронцу - яна выжыла, але ледзь не страціла слых. Зараз дзяўчына жыве ў Брытаніі разам з бацькамі.

У кастрычніку мінулага года Малала Юсуфзай стала лаўрэатам прэміі Андрэя Сахарава "За свабоду думкі", якую штогод уручае Еўрапарламент.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства