viasna on patreon

Святаслаў Вакарчук: Калі будзем дзейнічаць, не думаючы пра лёс людзей Данбаса, мы нічога не зменім

2014 2014-09-12T11:03:02+0300 2014-09-12T11:03:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vakarchuk-yes.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святаслаў Вакарчук падчас сустрэчы YES ў Кіеве. Фота: yes-ukraine.org

Святаслаў Вакарчук падчас сустрэчы YES ў Кіеве. Фота: yes-ukraine.org

Палітычнай эліце варта прыслухацца да людзей Данбаса і паклапаціцца пра іх лёс, каб дасягнуць якасных зменаў ва ўкраінскім грамадстве. Пра гэта музыка і грамадскі дзеяч Святаслаў Вакарчук сказаў падчас неафіцыйнага адкрыцця 11-й штогадовай сустрэчы YES у Кіеве.

«Што вы ўсе разам зрабілі? Што вы рабілі цягам 23 гадоў для таго, каб спыніць тую сітуацыю, якая адбылася сёння? Вы цалкам маеце рацыю, калі кажаце, што людзі Данбаса жывуць у жудасных умовах і іх менталітэт зменены не толькі прапагандай... Трэба думаць пра людзей, пра годнасць людзей. Гэтым людзям патрэбна чалавечная будучыня, а калі мы будзем дзейнічаць, так як які дзейнічаў цягам 23 гадоў, не думаючы пра лёс людзей на Данбасе, мы нічога не зменім», - падкрэсліў музыка, звяртаючыся да Старшыні Данецкай абласной дзяржадміністрацыі Сяргея Таруты.

Разам з тым, Вакарчук упэўнены, што аднавіць інфраструктуру рэгіёну і спыніць вайну можна, аднак выказаўзанепакоенасць пытаннем пра тое, якім чынам аднавіць свядомасць насельніцтва Данбаса, «якая не гэтыя некалькі месяцаў руйнавалася, але на працягу 23 гадоў, калі палітычная эліта нічога не рабіла, проста скарысталасягэтымі людзьмі».

Ялцінская Еўрапейская Стратэгія (YES) - найбуйнейшая на ўсходзе Еўропы платформай публічнай дыпламатыі па распрацоўцы стратэгіі развіцця Украіны і Шырокай Еўропы і садзейнічанні еўраінтэграцыі Украіны.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства