viasna on patreon

Салігорск: Моладзевага актывіста выклікаюць у міліцыю

2014 2014-09-12T07:05:41+0300 2014-09-12T07:05:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-bel-chyrv-bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіста салігорскай суполкі Маладога Фронту Андрэя Тычыну выклікаюць у мясцовае аддзяленне міліцыі. Званок на свой мабільны тэлефон з адпаведным “запрашэннем” ён атрымаў увечары 10 верасня.

- Пазваніў мне на мабільны афіцэр салігорскай міліцыі Яўген Жылінскі. Запрасіў, так бы мовіць, на размову. Тлумачыць па тэлефоне прычыну ўвагі праваахоўных органаў да маёй сціплай персоны ён не стаў. Пакуль у пастарунак я не хадзіў. Бракуе часу. Можа крыху пазней наведаюся, - кажа моладзевы актывіст.

На думку маладафронтаўца, выклік можа быць звязаны з перафарбаваннем арт-групай “Партызан” 15-метровага знаку на ўездзе ў горад у бел-чырвона-белыя колеры.

Адзначым таксама, што міліцыянт Яўген Жылін, які выклікаў маладзёна “на размову”, доўгі час непасрэдна адказваў за пераслед апазыцыі ў сталіцы шахцёраў, кіраваў затрыманнямі актывістаў і ўдзельнікаў мірных акцый, аддаваў загады ілжасведчыць і складаць фальшывыя пратаколы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства