viasna on patreon

За 8 месяцаў ва Украіне забіта 7 журналістаў, зафіксавана 265 выпадкаў іх збіцця

2014 2014-09-11T14:22:09+0300 2014-09-11T15:16:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/press-tina_rencelji_stock_photo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З пачатку года Інстытут масавай інфармацыі зафіксаваў 7 выпадкаў забойства журналістаў на тэрыторыі Украіны, 265 выпадкаў збіцця і нападаў на журналістаў, 119 фактаў перашкодаў законнай прафесійнай дзейнасці журналістаў і 120 выпадкаў цэнзуры.

Пра гэта гаворыцца ў выніках маніторынгу парушэнняў правоў журналістаў Інстытута масавай інфармацыі «Барометр свабоды слова», перададзенага агенцтву УНІАН. У дакуменце адзначаецца, што асноўнымі падзеямі ў сферы свабоды слова ва Украіне ў жніўні сталі: гібель 5 жніўня недалёка ад горада Снежнае Данецкай вобласці расійскага журналіста Андрэя Сценіна, рэзкі рост ціску на журналістаў і СМІ з боку акупацыйнай улады Крыма і працяг захопу тэрарыстамі ў палон журналістаў.

У ІМІ лічаць, што абставіны гібелі Сценіна маюць патрэбу ў дбайным і бесстароннім расследаванні, на цяперашні час вядома толькі, што ён быў у машыне, у якую трапіў снарад. Украінскі бок цяпер не мае доступу да месца здарэння, паколькі гэтая тэрыторыя кантралюецца тэрарыстамі «Данецкай народнай рэспублікі». Гэта ўжо сёмая смерць журналіста сёлета, адзначаецца ў матэрыялах маніторынгу. Таксама паведамляецца, што ў жніўні было зафіксавана 9 выпадкаў парушэння свабоды слова ў Крыме, у той час як у ліпені было зафіксавана толькі адно парушэнне. «У прыватнасці, працягваўся ціск на Чарнаморскую тэлерадыёкампанію,«Цэнтр журналісцкіх расследаванняў»і заснавальніка Крымскага агенцтва навінаў (QHA) Ісмета Юксэля. Акупацыйная ўлада Крыму таксама пачала блакаваць украінскія сайты», - адзначае ІМІ.

Сярод іншых парушэнняў эксперты ІМІ зафіксавалі 8 выпадкаў у катэгорыі «збіццё, напады», а таксама 8 выпадкаў выкрадання і ўтрымання журналістаў на ўсходзе Украіны. У прыватнасці, журналісты тэлеканалаў НТН, «Еспресо.ТВ» і «112 Украіна» былі захопленыя ў закладнікі «ДНР» і «ЛНР».

*** Інстытут масавай інфармацыі праводзіць штомесячны ўсеўкраінскі маніторынг свабоды слова па наступных катэгорыях: фізічная агрэсія, цэнзура і доступ да інфармацыі, эканамічны і палітычны ціск, юрыдычны ціск і кібер-злачынства ў дачыненні да СМІ і журналістаў. У штомесячную справаздачу ўключаюцца толькі выпадкі, звязаныя са свабодай слова і прафесійнай журналісцкай дзейнасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства