viasna on patreon

Заява ўрадавай делегацыі ЗША па выніках візіту ў Беларусь

2014 2014-09-11T13:31:38+0300 2014-09-11T13:32:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/usa-press_statement.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябры ўрадавай дэлегацыі ЗША падчас прэс-канферэнцыі

Сябры ўрадавай дэлегацыі ЗША падчас прэс-канферэнцыі

ЗАЯВА КІРАЎНІКА МІЖВЕДАМАСНАЙ УРАДАВАЙ ДЭЛЕГАЦЫІ ЗША ПА ВЫНІКАХ АФІЦЫЙНАГА ВІЗІТУ Ў БЕЛАРУСЬ 

Пэйдж Александэр, намеснік Адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці па пытаннях краінаў Еўропы і Еўразіі

10 верасеня 2014

Міжведамасная ўрадавая дэлегацыя ЗША, якая ўключае прадстаўнікоў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці, Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША і Міністэрства абароны, завяршыла свой ​​афіцыйны візіт у Мінск, які доўжыўся два з паловай дні.

У склад дэлегацыі ўваходзілі: Пэйдж Александэр, намеснік Адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці; Томас Меліа, намеснік памочніка Дзяржсакратара ЗША; Эвелін Фаркас, намеснік памочніка Міністра абароны.

Мы разглядалі магчымасці пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння з Беларуссю ў галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. У нас адбыліся сустрэчы з беларускімі афіцыйнымі асобамі ў міністэрствах замежных спраў, абароны, эканомікі і адукацыі. Мы таксама сустракаліся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, дзелавых і прадпрымальніцкіх колаў, незалежных СМІ, праваабаронцамі, рэлігійнымі актывістамі, прадстаўнікамі дыпкорпусу, лідэрамі палітычнай апазіцыі і сваякамі палітвязняў.

Падчас сустрэчаў мы падкрэслілі даўно выказваемую ЗША заклапочанасць адносна сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратычнымі нормамі ў Беларусі, захаванне якіх неабходна для бяспекі і росквіту Беларусі. ЗША разлічваюць на працяг ўзаемадзеяння з Беларуссю для пашырэння двухбаковага дыялогу, у той жа час надаючы прыярытэтную ўвагу ўмацаванню дэмакратычных стандартаў і падтрымцы грамадзянскай супольнасці. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства