viasna on patreon

Адбылася сустрэча дэлегацыі ўраду ЗША з кіраўніцтвам “Вясны”

2014 2014-09-11T15:07:00+0300 2014-09-11T11:07:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/usa-viasna-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча дэлегацыі ўраду ЗША з кіраўніцтвам “Вясны” 10 верасня 2014 года. Фота: flickr.com

Сустрэча дэлегацыі ўраду ЗША з кіраўніцтвам “Вясны” 10 верасня 2014 года. Фота: flickr.com

Міжведамасная ўрадавая дэлегацыя ЗША, у складзе Пэйджа Аляксандэра, намесніка Адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці, Томаса Меліа, намесніка памочніка Дзяржсакратара ЗША, Эвелін Фаркас, намесніка памочніка Міністра абароны ЗША завяршыла свой ​​афіцыйны візіт у Мінск, які доўжыўся два з паловай дні. Пад час візіту адбыўся шэраг сустрэч з прадстаўнікамі партыйных колаў, грамадзянскай супольнасці і праваабаронцамі.

10 верасня прадстаўнікі ўрадавай дэлегацыі ЗША сустрэліся з кіраўніцтвам Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Былі абмеркаваныя бягучая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, агульны стан грамадзянскай супольнасці. Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі выказаў асаблівую занепакоенасць наяўнасцю ў краіне палітычных зняволеных і падкрэсліў, што пытанне вызвалення палітвязняў павінна разглядацца як перадумова наладжвання больш цесных стасункаў з афіцыйным Мінскам. У ходзе размовы таксама прагучала заклапочанасць магчымым узмацненнем рэпрэсій супраць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі ў 2015 годзе.

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч азнаёміў прадстаўнікоў ўрадавай дэлегацыі ЗША з дзейнасцю арганізацыі на міжнародным узроўні, падрабязна спыніўшыся на супольнай падрыхтоўцы беларускімі праваабаронцамі альтэрнатыўнага перыядычнага агляду ў Савет па правах чалавека ААН у межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду (UPR).

Юрыст Павел Сапелка азнаёміў прадстаўнікоў дэлегацыі са станам адвакатуры ў Рэспубліцы Беларусь.

Візіт Міжведамаснай урадавай дэлегацыі ЗША ў Беларусь разлічаны на працяг узаемадзеяння з нашай краінай для пашырэння двухбаковага дыялогу, у той жа час надаючы прыярытэтную ўвагу ўмацаванню дэмакратычных стандартаў і падтрымцы грамадзянскай супольнасці.

Сустрэча дэлегацыі ўраду ЗША з кіраўніцтвам “Вясны” 10 верасня 2014 года. Фота: flickr.com
Сустрэча дэлегацыі ўраду ЗША з кіраўніцтвам “Вясны” 10 верасня 2014 года. Фота: flickr.com
Сустрэча дэлегацыі ўраду ЗША з кіраўніцтвам “Вясны” 10 верасня 2014 года. Фота: flickr.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства