Баранавічы: Мікалай Чарнавус адстойвае ў судзе гонар і годнасць
Індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус 9 верасня падаў зыскавую заяву аб абароне гонару і годнасці ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы на дзеянні намесніка начальніка гарадскога аддзела ўнутраных спраў Эльдара Вільчкоўскага. Грамадскі актывіст лічыць, што падпалкоўнік Эльдар Вільчкоўскі распаўсюдзіў ганьбячыя яго звесткі, што падчас затрымання ў выніку несанкцыянаванага страйку баранавіцкіх прадпрымальнікаў 2 ліпеня ён сымуляваў пагаршэнне свайго стану здароўя.
Таму, у адпаведнасці з арт. 153 ГК РБ і кіруючыся арт. 6 ГПК РБ, грамадскі актывіст просіць:
1) устанавіць факт, што звесткі, распаўсюджаныя падпалкоўнікам Эльдарам Вільчкоўскім ў яго адрас,з’яўляюцца ілжывымі і не адпавядаюць рэчаіснасці;
2) прызнаць, што распаўсюджаныя звесткі ганьбяць яго гонар і годнасць;
3)абавязаць падпалкоўніка Эльдара Вільчкоўскага абвергнуць ілжывыя і не адпаведныя рэчаіснасці звесткі шляхам прынясення вуснага і пісьмовага прабачэння, а таксама давесці дадзеныя абставіны кіраўніцтву Баранавіцкага ГАУС, суду Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы, старшыні Брэсцкага абласнога суда Сучок Т.І., суддзям Брэскага абласнога суда.
4)спагнаць з адказніка на карысць Мікалая Чарнавуса выплачаную дзяржаўную пошліну ў поўным памеры.