viasna on patreon

Заклік да ААН: Расія не павінна пазбегнуць адказнасці за ваенныя злачынствы

2014 2014-09-05T16:00:23+0300 2014-09-05T16:00:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/un_secretary_general-ukraine.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генсакратар ААН Пан Гі Мун

Генсакратар ААН Пан Гі Мун

Украінскі Хельсінкскі Саюз па правах чалавека заклікае Генеральную Асамблею ААН паставіць на вераснёўскай сесіі пытанне пра адказнасць Расійскай Федэрацыі за ваеннае ўварванне ва Украіну.

«Увесь свет стаў сведкам ўзброенага ўварвання Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны. Спачатку з прымяненнем узброеных сіл Расійскай Федэрацыі адарваная і анексаваная тэрыторыя Аўтаномнай рэспублікі Крым. Для прыкрыцця гэтага злачынства Расійская Федэрацыя выкарыстала квазіюрыдычныяпадставы ў выглядзе рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года, праведзенага ў Крыме насуперак Канстытуцыі Украіны.

У цяперашні час ва ўсходнія рэгіёны Украіны, Луганскую і Данецкуювобласці, Расійская Федэрацыя без абвяшчэння вайны і без якіх-небудзь падставаў увяла рэгулярныя часткі сваіх узброеных сілаў, якія вядуць баі з часткамі узброеных сілаў Украіны. Агульная колькасць загінулых і параненых ідзе на тысячы. Ахвярамі гэтай агрэсіі з'яўляюцца не толькі вайскоўцы, але і мірныя грамадзяне Украіны. Яны губляюць жыцці і маёмасць, парушэнне іх правоў і свабодаў мае масавы характар​​, сотні тысяч мірных грамадзян вымушаныя пакідаць сваё жыллё і перасяляцца ў іншыя рэгіёны Украіны і іншыя краіны, ратуючыся ад гвалту ва ўмовах фактычнай маштабнай вайны. Знішчаецца гаспадарчая інфраструктура ўсяго рэгіёну, што будзе мець цяжкія эканамічныя, экалагічныя і гуманітарныя наступствы.

У пачатку невідавочнае, а затым і адкрытае ўварванне частак узброеных сілаў Расіі на тэрыторыю Украіны сур'ёзна парушае Жэнеўскія канвенцыі ад 12 жніўня 1949 года, а таксама Дадатковы пратакол да гэтых канвенцый, якi датычыцца абароны ахвяраў неміжнародных узброеных канфліктаў (Пратакол II), Жэнева, 8 чэрвеня 1977 года.

У выніку гэтых парушэнняў з боку Расійскай Федэрацыі маюць месца:

1) наўмысныя забойствы;

2) катаванні ці бесчалавечнае абыходжанне;

3) акты тэрарызму;

4) наўмыснае прычыненне моцных пакутаў ці сур'ёзных цялесных пашкоджанняў або шкоды здароўю; здзек з чалавечай годнасці, у прыватнасці, зневажальнае і абразлівае абыходжанне, згвалтаванне, прымус да прастытуцыі або непрыстойны замах у любой форме;

5) незаконнае, бессэнсоўнае і буйнамаштабнае знішчэнне і прысваенне маёмасці, не выкліканае ваеннай неабходнасцю;

6) прымус ваеннапалоннага або іншай ахоўваемай асобы да службы ва ўзброеных сілах варожай дзяржавы;

7) наўмыснае пазбаўленне ваеннапалоннага або іншай ахоўваемай асобы права на справядлівае і нармалёвую судавытворчасць;

8) незаконная дэпартацыя або перамяшчэнне або незаконнае пазбаўленне волі;

9) прымус да прыняцця грамадзянства іншай краіны;

10) нічым неапраўданае размяшчэнне і выкарыстанне сродкаў вядзення вайны (артылерыі, зенітных установак і іншых сродкаў агнявога паражэння, складоў з  боепрыпасамі) непасрэдна сярод будынкаў гарадскога і сельскага насельніцтва, у школах, дзіцячых садках і студэнцкіх інтэрнатах;

11) узяцце закладнікаў;

12) рабаванне.

Названыя факты злачынных дзеянняў як з боку сепаратысцкіх тэрарыстычных арганізацый у форме самаабвешчаных «народных рэспублік» на ўсходзе Украіны, так і расійскіх ваенных, якія падтрымліваюць іх, шырока асвятляюцца ў сусветных сродках масавай інфармацыі. Гэтыя факты дакументуюцца і могуць быць прадстаўлены належным чынам і паводле адпаведнай працэдуры», - паведамляецца ў звароце да Генеральнага сакратара ААН ад імя праваабарончых арганізацый, якія ўваходзяць ва Украінскі Хельсінкскі Саюз па правах чалавека, які падпісалі старшыня праўлення аб'яднання Мікалай Козыраў і выканаўчы дырэктар Аркадзь Бушчанка.

Звяртаючыся да Пан Гі Муна, украінскія праваабаронцы выказваюць надзею, што «усведамляючы зыходзячую з боку Расійскай Федэрацыі небяспеку разбурэння сусветнага парадку, усталяванага пасля Другой сусветнай вайны і замацаванага ў дакументах міжнароднага права», Генасамблея ўключыць у парадак дня сваёй вераснёўскай сесіі пытанне пра адказнасць Расійскай Федэрацыі і яе кіраўнікоў за парушэнне Статута ААН. Гэтае парушэнне, як указваюць аўтары звароту, выявілася ў форме ваеннага ўварвання ва Украіну, незаконнага і грубага парушэння яе межаў і суверэнітэту, а таму РФ як сябра ААН, учыняючы на тэрыторыі Украіны злачынствы, якія маюць прыкметы ваенных злачынстваў, не павінна пазбегнуць адказнасці.

Таксама Украінскі Хельсінкскі Саюз па правах чалавека заклікае Генсакратара ААН «з прычыны надзвычайнай сітуацыі, аказаць тэрміновую і неабходную дапамогу Украіне» і «прыняць прэвентыўныя меры бяспекі ў дачыненні да сусветнай супольнасці, у тым ліку шляхам удасканалення міжнароднага права з улікам новых пагрозаўміру, што зыходзяць ад новых формаў агрэсіі ў выглядзе гібрыдных войнаў».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства