viasna on patreon

Актывіст здзіўлены колькасцю беспадстаўна арыштаваных на Акрэсціна

2014 2014-09-05T14:41:25+0300 2014-09-05T15:40:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kramianiecki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Крамянецкі

Зміцер Крамянецкі

Вечарам 4 верасня, пасля адбыцця арышту, з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў выйшаў на волю актывіст “Маладога фронту” Зміцер Крамянецкі. Ён распавёў правабаронцам, што на “сутках” ўпершыню сутыкнуўся з сітуацыяй, калі значная частка арыштаваных знаходзіцца там безпадстаўна, паколькі ніякіх правапарушэнняў не здзяйснялі. Звярнуў Зміцер увагу і на вялікую колькасць дэпартуемых замежных грамадзян, сярод якіх людзі з Узбекістану, Бангладэш, Конга.

Адбываў пакаранне Крамянецкі ў камеры на 6 месцаў. Адзін з “сядзельцаў”, напрыклад, чакаў дэпартацыі ва Узбекістан, быў там і футбольны фанат, які сцвярджае, што яго затрымалі без аніякай прычыны.

“Увогуле, – робіць выснову Крамянецкі, – зараз шмат людзей сядзяць на ЦІПе, якіх без падстаў забіраюць проста з дому і вязуць у суд, нібыта яны хуліганілі. Вось аднаго, напрыклад, збілі міліцыянты, і каб ён не змог зняць пабоі – сфабрыкавалі пратакол і ўпяклі на 10 сутак. А перад самым маім выхадам у камеру прывялі хлопца, арыштаванага таксама на 10 сутак. Ён здымае кватэру разам з сябрамі, і калі супрацоўнікі міліцыі хацелі забраць ягонага сябра, дык загрэблі заадно і яго. Напісалі ў пратаколе, што лаяўся матам, у дзве гадзіны ночы… Дакладна так, як як гэта робіцца, калі такім чынам  ізалююць дэмакратычных актывістаў.

На Акрэсціна ходзяць чуткі, што фанаты пабілі нейкага міліцыянта і тыя зараз вымяшчаюць помсту на ўсіх, хто нечым падобны на футбольных фанатаў.

Справа Зміцера Крамянецкага разглядалася ў судзе Савецкага раёна Менска 26 жніўня. Суддзя Арцём Бяскішскі абвінаваціў яго ў дробным хуліганстве  і пастанавіў пакараць арыштам на 10 сутак. Прычым, забралі актывіста напярэдадні проста з дому.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства