viasna on patreon

Ці ёсць у краіне “палітычныя” невыязныя?

2014 2014-09-05T12:55:06+0300 2014-09-05T12:55:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gary_paganiajla.jpg
Гары Паганяйла

Гары Паганяйла

Спіс невыязных асобаў у Беларусі зараз будзе карэктаваць Вярхоўны суд. Юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гары Паганяйла распавядае, ці зменіць гэта што-небудзь у працэдуры складання “чорных спісаў”.

Вярхоўнаму суду перададзены паўнамоцтвы на ўнясенне у банк звестак МУС інфармацыі аб грамадзянах, у адносінах якіх судамі былі прынятыя рашэнні аб часовым абмежаванні права гэтых грамадзян на выезд з Беларусі. Да гэтага паўнамоцтвамі на папаўненне спіса невыязных валодала Міністэрства юстыцыі.

РР: Ці застаюцца ў краіне “палітычныя” невыязныя?

Гары Паганяйла: Магчыма, што і ёсць. Справа ў тым, што на мяжы дзейнічае і негалоснае забароннае правіла. Чалавека могуць не выпусціць за мяжу, спасылаючыся на нейкія свае інструкцыі. Гэта, безумоўна, можна аспрэчваць у судзе, але шанцы дабіцца справядлівасці малыя. Што датычыцца ўзаконеных абмежаванняў, то яны, натуральна, павінны быць прыняты толькі па рашэнні судоў. Гэта могуць быці і гаспадарчыя суды, і суды агульнай юрысдыкцыі. Таксама Міністэрства абароны і МУС будуць катраляваць сітуацыю, а агульная база ўсё роўна застаецца ў МУС.

РР: Ці лёгка пры жаданні зрабіць чалавека невыязным?

Гары Паганяйла: Вельмі лёгка. Напрыклад, можна напісаць заяву, што той ці іншы грамадзянін пазычыў і не вярнуў грошы, і ў выкананне будучага рашэння, якое суд яшчэ павінен будзе прыняць, не выключана, што чалавека абмяжуюць у праве на выезд. Так што асабліва нічога новага ў змененых правілах няма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства