viasna on patreon

Расійскіх вайскоўцаў прымушаюць ваяваць «за Марыупаль», але яны адмаўляюцца

2014 2014-09-04T14:03:52+0300 2014-09-04T14:03:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paliakova_ela.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік арганізацыі «Салдацкія маці Санкт-Пецярбурга» Эла Палякова

Кіраўнік арганізацыі «Салдацкія маці Санкт-Пецярбурга» Эла Палякова

Расійскім вайскоўцам, якія знаходзяцца на палігоне пад Растовам, абвяшчаюць, што яны едуць ва Украіну ваяваць за Марыупаль, але яны адмаўляюцца. Пра гэта ў эфіры «5 канала» заявіла кіраўнік арганізацыі «Салдацкія маці Санкт-Пецярбурга» Эла Палякова.

Паводле яе, з Украіны ў Расію працягвае паступаць «груз 200», - піша "Главком".

«Маштабы каласальныя, рознага роду войскі, колькі людзей - мы, натуральна, не можам сказаць, толькі можам здагадвацца. Страты каласальныя. Тыя хлопцы, з якімі нам удалося пагаварыць, якія вярнуліся адтуль жывымі, яны распавядалі страшэнныя падрабязнасці таго, што адбывалася там. Мы напісалі заяву ў Следчы камітэт Расіі - адказу мы да гэтага часу не атрымалі. Самае крыўднае, што дакументы ліпавыя, месца смерці не пазначана, пахаванні адбываюцца ганебна, я пра гэта ўчора сказала на сустрэчы намесніку міністра абароны», - адзначыла Палякова.

«Літаральна сёння прыйшло паведамленне, што тры«грузы 200»прыйшлі ў Мурманск, таксама ў Кастраму прыйшоў чарговы«груз 200». Таксама ёсць новае дзіўнае паведамленне, што хлопцы, якія знаходзяцца ў лагеры пад Растовам, іх адкрыта хочуць накіраваць у Марыупаль - яны адмаўляюцца. Ім паведамілі, што з імі скасоўваюць кантракт і лічаць іх апалчэнцамі», - адзначыла яна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства