Журналістаў і актывіста БХД, затрыманых каля “Мацярыка”, адпусцілі праз тры гадзіны
https://spring96.org/be/news/72966
2014
2014-09-04T09:29:25+0300
2014-09-04T09:29:25+0300
2014-09-04T16:04:57+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У другой палове дня 3 верасня на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтру «Мацярык» (раён метро “Каменная Горка”) супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў БХД, якія збіралі подпісы за адключэнне ў Беларусі расейскіх тэлеканалаў у сувязі з падзеямі ва Ўкраіне, а таксама журналістаў, што асвятлялі падзею. Сярод затрыманых – журналіст "Новага часу"- Вячаслаў Пяшко.
Усіх даставілі ў Фрунзенскі РУУС Менска, дзе ва ўсіх затрыманых забралі тэлефоны. Як паведаміў ў facebook Дзяніс Садоўскі, на актывіста БХД быў складзены пратакол апытання адносна ажыццяўлення збора подпісаў.
Амаль праз тры гадзіны пасля затрымання ўсіх вызвалілі з міліцэйскага пастарунку без складання пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэнні.