viasna on patreon

У Расіі прэзентаваная кніга Міхаіла Хадаркоўскага «Турэмныя людзі»

2014 2014-09-03T16:53:07+0300 2014-09-03T16:55:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/khadarkouski-kniha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Маскоўскім міжнародным кніжным кірмашы, які адкрыўся 3 верасня, адбылася прэзентацыя кнігі экс-кіраўніка ЮКАСа Міхаіла Хадаркоўскага "Турэмныя людзі", паведамляе руская служба Радыё Свабода.

Сайт "Саюз зняволеных" адзначае, што кароткія навэлы пра расійскую турму і яе насельнікаў Хадаркоўскі пачаў публікаваць у часопісе TheNewTimes у жніўні 2011 года, а ў кастрычніку 2013 зборнік "Турэмных людзей" выдалі ў Францыі. У чэрвені гэтага года "Турэмныя людзі" выйшлі на нямецкай мове. Прэзентацыя кнігі прайшла ў Берліне, Міхаіл Хадаркоўскі удзельнічаў у ёй асабіста.

На сайце выдавецтва "Альпіна Паблішэр", якое выпусціла кнігу на рускай мове, прыводзяцца некаторыя водгукі. "Гэтая маленькая кніга, якая далася аўтару дарагой цаной, быццам бы распавядае пра жыццё за кратамі, але на самой справе, як мне здаецца, гаворка тут пра іншае. Пра тое, як жыць без страху. Пра тое, як жыць без страху і пры гэтым не зжарсцвець", - адзначае пісменнік Барыс Акунін.

Музыка Юрый Шаўчук называе кнігу рэдкай. "Успомніліся"Запіскі з мёртвага дома"Дастаеўскага. Гэтыя кароткія апавяданні больш за ўсё, на мой погляд, раскрываюць Міхаіла Барысавіча як чалавека. Колькі непадробнай любові, увагі, хрысціянскай міласэрнасці да бліжняга свайго", - лічыць Юрый Шаўчук.

20 снежня мінулага года прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб памілаванні абвінавачанага ў эканамічных злачынствах Міхаіла Хадаркоўскага па яго прашэнні. У той жа дзень, пасля амаль 10 гадоў у зняволенні, экс-кіраўнік ЮКАСа быў вывезены з калоніі ў Карэліі і дастаўлены ў Берлін. Пазней ён атрымаў від на жыхарства ў Швейцарыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства