viasna on patreon

Тэрарысты на Данбасе ўтрымліваюць каля 400 закладнікаў

2014 2014-09-01T11:35:24+0300 2014-09-01T11:35:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sieparatysty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Данецкай і Луганскай абласцях прадстаўнікі ўзброеных групаўутрымліваюць у закладніках каля 400 чалавек.

Пра гэта падчас размовы з журналістамі ў Харкаве сказаў памочнік па правах чалавека Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Іван Шымановіч, перадае УНІАН.

"Паводле нашайінфармацыі, мы, вядома, не можам гарантаваць абсалютна дакладныя дадзеныя, колькасць людзей, якія ўтрымліваюцца ўзброенымі групамі, дасягае 400 чалавек", - сказаў Шымановіч.

Ён дадаў, што ва Украіне таксама ёсць каля 1000 чалавек, супраць якіх вылучаны абвінавачванні ў парушэнні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Паводле яго, гэтыя людзі належаць "да сепаратысцкіх і іншых групаў". Пры гэтым Шымановіч адзначыў, што не валодае інфармацыяй, колькі грамадзянаў Украіны ўтрымліваюцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

"Паколькі мандат маніторынгавай місіі тычыцца толькі тэрыторыі Украіны, таму ў нас такіх дадзеных няма, і мы не можам іх збіраць", - адзначыў ён.

Памочнік генеральнага сакратара ААН адзначыў, што вызначэнне юрыдычнага статусу асобаў, якія ўтрымліваюцца, залежыць ад статусу ваеннага канфлікту.

"Вядома, у выпадку міжнароднага канфлікту мы зыходзім з рэкамендацый Чырвонага крыжа і Жэнеўскай канвенцыі. Гэтае пытанне складанае, але неабходна вызначыць сутнасць канфлікту, уцягнутасць у яго замежных дзяржаў, каб дакладна вызначыць статус палонных", - сказаў Шымановіч.

Ён падкрэсліў, што ў час працы місія будзе садзейнічаць вызваленню закладнікаў.

"Я буду з гэтай нагоды весці размовы з прадстаўнікамі ўрада Украіны, я таксама буду гутарыць з гэтай нагоды з тымі, хто займае дастаткова высокую пазіцыю сярод сепаратыстаў. Я буду заклікаць да ўсіх магчымых гуманітарных мераў дээскалацыі, якія таксама дазволяць выконваць правы чалавека. Гэта гуманітарныя дзеянні, вызваленне людзей, прадастаўленне інфармацыі аб асобах, якія прапалі без вестак", - сказаў прадстаўнік ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства