viasna on patreon

Арыштаваны на 5 сутак Кастусь Жукоўскі абвясціў галадоўку, а ў ізалятары не прынялі для яго нават ваду

2014 2014-08-29T22:03:09+0300 2014-08-29T22:03:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukoyski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Жукоўскі

Канстанцін Жукоўскі

У ізалятары часовага ўтрымання гомельскага УУС грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі абвясціў галадоўку. Нагадаем, у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 28 жніўня была разгледжана адміністрацыйная справа Жукоўскага, які быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП 25 жніўня. Па рашэнню суддзі Вольгі Казловай актывіст прызнаны вінаватым у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП) і пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 5 сутак. На судзе Жукоўскі падкрэсліў, што ён не вінаваты ў правапарушэнні.

Жонка актывіста Алена Жукоўская спрабавала перадаць мужу цёплыя рэчы, бутэльку з вадой і вітаміны, аднак у ІЧУ нічога не прынялі і патлумачылі гэта тым, што «Жукоўскі мае дробнае парушэнне».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства