viasna on patreon

У Кіеве лічаць, што Расія напала, каб сарваць выбары

2014 2014-08-28T16:24:31+0300 2014-08-28T16:24:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kashulinski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Руслан Кашулінскі

Намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Руслан Кашулінскі

Намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Руслан Кашулінскі ўпэўнены, што больш у выбарах не зацікаўленая Расія, якая спрабуе перашкодзіць ваеннай агрэсіяй.

Як перадае УНІАН, пра гэта ён сказаў 28 жніўня падчас брыфінгу. "Пацвярджаецца меркаванне аб тым, каму найбольш невыгодныя перавыбары Вярхоўнай Рады - гэта Расійская Федэрацыя", - сказаў віцэ-спікер і дадаў, што з пачаткам выбарчага працэсу адбылася і актывізацыя ваенных дзеянняў з боку Расіі. Кашулінскі выказаў перакананне, што Расія будзе імкнуцца зрабіць усё, каб пакінуць ВР у тым складзе, у якім янаёсць цяпер, улічваючы тое, што ў 2012 годзе фракцыя Партыі рэгіёнаў налічвала 208 членаў, а КПУ - 33.

"241 з 450. Гэта большасць, якое прызнаў свет на выбарах 2012 года. Зараз яны гэта ўмеюць лічыць і лічаць, што ў Вярхоўнай Радзе ў такім складзе яны змогуць дыктаваць свае ўмовы", - сказаў віцэ-спікер і дадаў, што цяпер у ВР надзвычай высокі ўзровень лабістаў Расійскай Федэрацыі. Кашулінскі лічыць, што для зрыву перавыбараў "сёння ідуць максімальна актыўныя ваенныя дзеянні з боку Расійскай Федэрацыі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства