viasna on patreon

ААН: Правы чалавека павінны ляжаць у аснове эканамічнага развіцця Азербайджана

2014 2014-08-28T15:20:56+0300 2014-08-28T15:20:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/azerbaijan-un.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Эксперты ААН заклікаюць улады Азербайджана спыніць пераслед праваабаронцаў і забяспечыць ім бесперашкодную законную мірную дзейнасць.

Група незалежных экспертаў ААН па пытаннях прадпрымальніцтва і правоў чалавека па выніках свайго 10-дзённага візіту ў Азербайджан прыйшла да высновы, што краіне ўдалося значна скараціць узровень беднасці за кошт прыбыткаў нафтагазавай індустрыі, а мясцовае заканадаўства паступова прыводзіцца ў адпаведнасць з міжнароднымі нормамі.

Аднак эксперты ААН выказалі занепакоенасць становішчам праваабаронцаў у краіне.

Прадстаўнікі дэлегацыі адзначылі, што няўрадавыя арганізацыі, якія займаюцца абаронай правоў чалавека, пастаянна сутыкаюцца з цяжкасцямі. А непасрэдна перад прыездам Рабочай групы цэлы шэраг вядомых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці змясцілі пад дасудовы арышт.

«Мяне трывожыць тое, што прама перад нашым прыездам шэраг вядомых грамадзянскіх актывістаў былі змешчаныя ў следчы ізалятар, а няўрадавыя арганізацыі маюць цяжкасці з рэгістрацыяй і не маюць доступу да сваіх банкаўскіх рахунках, - заявіў адзін з членаў Рабочай групы Павел Суляндзіга. - Урад павінен забяспечыць гарантыі таго, каб праваабаронцы маглі ажыццяўляць законную мірную дзейнасць без усялякіх перашкодаў».

У ААН падкрэсліваюць, што існуючыя законы і нормы павінны выконвацца, як урадам, так і прыватным сектарам, а правы чалавека павінны ляжаць у аснове эканамічнага развіцця Азербайджана. На думку экспертаў, адказныя паводзіны прадпрымальнікаў і наяўнасць у краіне адкрытага грамадскага дыялогу забяспечыць устойлівы рост і пераход ад нафтазалежнай эканомікі да эканомікі, заснаванай на ведах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства