viasna on patreon

Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Мікалая Чарнавуса

2014 2014-08-27T23:34:19+0300 2014-08-27T23:34:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranav-charnavus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалаў Чарнавус.

Мікалаў Чарнавус.

Сёння, 27 жніўня, суддзя Брэсцкага абласнога суда Наталля Сурма не задаволіла касацыйную скаргу грамадскага актывіста Мікалая Чарнавуса на пастанову суддзі суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 21 ліпеня, па якой індывідуальны прадпрымальнік прызнаваўся вінаватым ў парушэнні артыкула 23.34 ч.3 КаАП – арганізацыя і правядзенне 1 ліпеня несанкцыянаванага сходу прадпрымальнікаў на мясцовым кааператыўным рынку.

– Усё ж я спадзяваўся, што абласны суд аб’ектыўна разбярэцца ў маёй адміністрацыйнай справе. Але якая можа быць аб’ектыўнасць, калі суд цягнецца ўсяго некалькі хвілін. Абласны суд, дарэчы, як і суд першай інстанцыі, зусім ігнаруе той факт, што мне так і не далі магчымасці азнаёміцца з адміністрацыйным пратаколам. Суд не звяртае нават увагі на тое, што больш за 100 прадпрымальнікаў падпісаліся, што яны самі арганізаваліся 1 ліпеня, і што з трох сведкаў, пазначаных ў гэтым пратаколе, ніхто так і не падцвердзіў, што менавіта я быў арганізатарам несанкцыянаванага мерапрыемства. Таму я катэгарычна не згодны з такім рашэннем абласнога суда і буду звяртацца ў вышэйстаячыя органы судовай ўлады за пошукамі праўды і справядлівасці, – пракаментаваў Мікалай Чарнавус.

 

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства