Андрусю Кашэўскаму - 5 сутак арышту за распаўсюд газет
У судзе Кастрычніцкага раёна Менска сёння разглядалася адміністратыўная справа актывіста БХД са Смалявічаў Андруся Кашэўскага. Супрацоўнікі транспартнай міліцыі сталіцы склалі на яго два пратаколы, прычым распаўсюд газет, уласна з-за чаго ён і быў затрыманы, палічылі за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства (арт.23.34 КаАП). А каб было болей пераканаўча – дадалі яшчэ і дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Сяргей, які палічыў, што віна Кашэўскага даказаная і вынес вырак: 5 сутак арышту.
Ноч да суду актывіст правёў у пастарунку.
Нагадаем, што 26 жніўня ў Менску ў другой палове дня супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста ствараемай партыі БХД са Смалявічаў Андруся Кашэўскага. Ён распаўсюджваў незалежную прэсу, каб зарабіць сабе на жыццё.