viasna on patreon

ААН вінаваціць прарасійскіх паўстанцаў ва Украіне ў забойствах, выкраданнях і катаваннях

2014 2014-08-27T13:50:36+0300 2014-08-27T14:06:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/un-ukraine.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прарасійскія паўстанцы ва Украіне вінаватыя ў шырокім спектры парушэнняў правоў чалавека, у тым ліку забойствах, выкраданнях і катаваннях, а таксама атрымліваюць “сталае забеспячэнне” сучасным узбраеннем і боепрыпасамі, гаворыцца ў справаздачы ААН, паведамляе Reuters.

У справаздачы місіі назіральнікаў ААН у складзе 34 экспертаў, падрыхтаванай Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў Жэневе, таксама ёсць спасылки на паведамленні аб парушэннях правоў чалавека з боку ўкраінскіх узброеных сілаў і спецыяльных падраздзяленняў МУС краіны.

У справаздачы гаворыцца, што колькасць ахвяраў узрасла прынамсі да 2 200 чалавек з часу пачатку баёў у сярэдзіне красавіка; у сярэднім, прынамсі 36 чалавек гінуць штодня. Гэта азначае як мінімум 2 086 ахвяраў па стане на 10 жніўня ў параўнанні з 1 129 на 26 ліпеня.

“Узброеныя групы працягваюць здзяйсняць забойствы, выкраданні, фізічныя і псіхалагічныя катаванні, выкарыстоўваць жорсткае абыходжанне, пакаранні смерцю, забойствы і іншыя сур’ёзных парушэнні правоў чалавека,” — гаворыцца ў дакладзе, які дадае, што парушэнні “непрапарцыйна скіраваныя супраць грамадзянскіх асобаў”.

Не меней за 468 чалавек, як мяркуецца, знаходзяцца ў палоне ў паўстанцаў, гаворыцца ў дакладзе, які ахоплівае перыяд з 16 ліпеня па 17 жніўня.

“Украінскія войскі паведамляюць пра абстрэл з (расійскай) тэрыторыі... і пра незаконнае выкарыстанне супрацьпяхотных мінаў на тэрыторыі Украіны”, гаворыцца ў справаздачы.

Датычна крушэння17 ліпеня рэйса Malaysia Airlines MH17 міссія паведамляе, што спарадычныя баі перашкодзілі міжнароднаму расследаванню на месцы катастрофы.

Парушэнні з боку ўкраінскай арміі і спецыяльных падраздзяленняў МУС ўключаюць “адвольныя затрыманні, гвалтоўныя знікненні і катаванні”, гаворыцца ў дакладзе.

Місіі ААН у Расіі і Украіне не прадаставілі неадкладнай рэакцыі на даклад.

Акрамя таго, канфлікт ва Украіне не паказвае ніякіх прыкметаў паслаблення.

У аўторак прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заклікаў свайго ўкраінскага калегу не ўзмацняць баявыя дзеянні супраць паўстанцаў, на што ўкраінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка запатрабаваў спыніць пастаўкі зброі з Расіі для сепаратыстаў.

Назіральнікі ААН заявілі, што гуманітарная сітуацыя пагоршылася, пасля таго як ўкраінскія вайскоўцы ўзмацнілі блакаду занятых паўстанцамі рэгіёнаў у Луганску, Данецку і Горлаўцы.

Яны сцвярджаюць, што “ўрадавыя войскі абавязаны забяспечыць бесперашкодную  дастаўку гуманітарнай дапамогі і тавараў, неабходных для выжывання насельніцтва”.

Паўстанцы “зараз забяспечаныя прафесійным абсталяваннем, і, як здаецца, выкарыстоўваць на сваю карысць стабільныя пастаўкі сучаснай зброі і боепрыпасаў, што дазваляе ім збіваць ўкраінскія ваенныя самалёты, верталёты, знішчальнікі і транспартныя самалёты”.

Расія абвяргае абвінавачванні Кіева ў тым, што яна пасылае войскі і ўзбраенне ва Украіну. У дакладзе ААН не сказана, хто пасылае зброю паўстанцам.

Баявыя дзеянні ва Усходняй Украіне распачаліся ў красавіку, праз месяц пасля таго як Расія анэксавала ўкраінскі паўвостраў Крым у адказ на звяржэнне пра-маскоўскага прэзідэнта ў Кіеве.

Паводле назіральнікаў, у Крыме “працягваецца пераслед і дыскрымінацыя ў дачыненні да ўкраінскіх грамадзянаў, крымскіх татараў і іншых меншасцяў”.

“Не было зроблена ніякіх сур’ёзных спробаў расследаваць паведамленні аб парушэннях правоў чалавека, учыненых так званымі крымскімі сіламі самаабароны пасля сакавіцкага “рэферэндуму”, сцвярджаюць яны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства