viasna on patreon

Гомель: суд над Кастусём Жукоўскім адкладзены, каб даць яму магчымасць мець перакладчыка і адваката

2014 2014-08-26T20:58:27+0300 2014-08-26T20:58:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukoyski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Жукоўскі

Канстанцін Жукоўскі

У Гомелі 26 жніўня павінен быў адбыцца суд над грамадскім актывістам Кастусём Жукоўскім, якога вечарам 25 жніўня затрымала міліцыя. 26 жніўня актывіста прывезлі з ІЧУ, дзе ён правёў ноч, у суд Цэнтральнага раёна. Затрыманы падаў шэраг хадайніцтваў: выклікаць у суд сведак, прадставіць яму магчымасць карыстацца паслугамі адваката і весці працэс на роднай беларускай мове. Суддзя задаволіла дадзеныя патрабаванні і перанесла разгляд справы на 28 жніўня, каб даць магчымасць Кастусю Жукоўскаму знайсці адваката, сведак і забяспечыць яму перакладчыка ў час судовага разбіральніцтва.

Нагадаем, актывіст быў затрыманы вечарам 25 жніўня. Прычым затрыманне адбылося ва ўласным прыватным двары дома актывіста, а ў аддзел яго забралі супрацоўнікі міліцыі, якіх ён сам жа і выклікаў. Канфлікт пачаўся з таго, што Кастусь Жукоўскі, прыехаўшы дахаты, не здолеў трапіць у свой двор – дарогу перагарадзілі грузавікі з будоўлі па суседству. Кіроўцы грузавіка, які працуе на будоўлі шматкватэрнага дома, не было ў кабіне. Раней і жонка актывіста прасіла прыбраць грузавікі, каб трапіць дахаты, але яе просьбу не прынялі да ўвагі. Актывіст быў вымушаны выклікаць міліцыю. На выклік прыехалі супрацоўнікі ДАІ і АМАП. Міліцыянеры прапанавалі Кастусю Жукоўскаму прайсці ў службовы аўтамабіль, той адмовіўся. Тады ў яго міліцыянеры ўзялі паглядзець пашпарт і не аддалі, зноў патрабуючы, каб ён прайшоў у службовую машыну.

Канфлікт перамясціўся ў двор жыхара Гомеля. Міліцыя выцягвала Кастуся Жукоўскага з яго аўтамабіля. Усё-такі супрацоўнікі АМАП затрымалі актывіста і адвезлі ў Цэнтральны РАУС.

«Гэта была абсалютная правакацыя. Калі я пад'ехаў да свайго двара, там ужо за грузавымі аўтамабілямі стаяў аўтамабіль «ГАЗЕЛЬ» з супрацоўнікамі АМАП. Прычым звычайна на выклік прыходзіць участковы міліцыянер, а тут прыехалі і ДАІ, і АМАП – цэлы двор міліцыіі сабраўся. Будоўля каля майго дому ідзе са шматлікімі парушэннямі, я шмат разоў пісаў скаргі ва ўсе інстанцыі, але ніхто не рэагуе», - пракаментаваў жыхар Гомеля.

На яго ў міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне міліцыі).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства