viasna on patreon

Затрыманы Андрусь К. Суд – сёння.

2014 2014-08-26T15:46:42+0300 2024-04-24T10:18:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja_90_zatrymanne.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску ў другой палове дня супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста ствараемай партыі БХД са Смалявічаў Андруся К. Ён распаўсюджваў незалежную прэсу, каб зарабіць сабе на жыццё.

На яго складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні - дробнае хуліганства (арт. 17.1. КаАП РБ). Верагодна, што сёння справа будзе перададзеная ў суд Кастрычніцкага раёна Менска.

Такім чынам, гэта трэцяе прэвентыўнае затрыманне і ізаляцыя актывістаў пад час шматбаковых перамоваў у Менску аб спыненьні вайны ў Данбасе. Адміністратыўнае пакаранне ў выглядзе арышту атрымалі Павел Вінаградаў і Зміцер Крамянецкі. Некаторыя актывісты хаваюцца ад міліцыі, якая іх расшуквае.

Ілюстрацыйнае фота

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства